Паводле агульнага меркавання многіх аўтарытэтных польскіх бёдуотчараў, гэты год надзвычай багаты на рэгістрацыі садовых чаротавак (Acrocephalus dumetorum). Найбольш праўдападобнай прычынай гэтага ёсць, напэўна, значна большая колькасць бёдуотчараў, якія ў начны час даследуюць адпаведныя для віду біятопы. Акрамя гэтага, ў суседніх з Польшчай з усходу краінах павялічыліся колькасць віду.
На пры канцы траўня з спяваючыя самцы гэтага віду былі адзначаны недалёка ад Беларусі: адзін у Бебжанскім нацпарку і 2 ў Гайнаўцы. Ў другой палове чэрвеня 3 садовыя чаротаўкі спявалі ў Беластоку і яшчэ 3 – недалёка ад Кнышынскай пушчы. Ў іншых частках Польшчы: на Памор’і, ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве і нават у Падкарпацці адзначаны яшчэ 6 самцоў гэтага віду. Не гледзячы на высокую актыўнасць у пошуках гнёздаў, пакуль што пацвердзіць гнездаванне віду ў Польшчы не атрымалася. Цікава, што ў Калінінградзкай вобласці Расіі як і ў Беларусі садовая чаротаўка нерэгулярна гняздуе, а ў Літве мясцовую папуляцыю ацэньваюць нават у 300 пар.
Хутчэй за ўсё і ў Польшчы від гняздуе ўжо некалькі гадоў, аднак адназначных доказаў гэтага пакуль няма.
Госці з поўначы і поўдня
Павольна новай традыцыяй становяцца ў Польшчы залёты ружовых пеліканаў (Pelecanus onocrotalus) у канцы траўня-пачатку чэрвеня. Ў мінулым годзе 2 птушкі адзначаліся ў вусці Віслы, потым пераляцелі ў глыб краіны і іх бачылі нават пад Варшавай. Сёлета адзін з пеліканаў амаль месяц адпачываў на Варміі на вадаёме, пазасталым пасля жвіроўні і быў зусім не палахлівы.
Акрамя яго, сярод залётных гасцей з поўдня былі адзначаны жоўтая чапля (Ardeola ralloides) 18.06 у нацпарку Вусце Варты, a 27.06 на разлівах Бугу адпачывалі 3 колпіцы (Platalea leucorodia). У той самы дзень на адлегласці ў 400 км ад Бугу на ставах зарэгістравалі хадулачніка (Himantopus himantopus). Самае ж цікавае назіранне адбылося ў той дзень у Dolinie Dolnej Wisły каля рэзервату Las Mątawski, дзе ў грамадцы чаек-рыбачак адпачывала і была сфатаграфаваная чайкадзюбая крычка (Sterna nilotica), якая сустракаецца звычайна ў Міжземнамор’і і Паўднёвай Еўропе.
6 чэрвеня ў Zdunkach бачылі малага баклана (Phalacrocorax pygmaeus) на Zbiorniku Jeziorsko. Сярод цікавых рэгістрацый драпежных птушак варта адзначыць сустрэчы з канюхамі-курганнікамі (Buteo rufinus) – у чэрвені 2 птушкі бачылі 23.06. у Dolinie Czarnego Potoku на Zamojszczyźnie, і адну - 3.06.10 над рыбнымі сажалкамі ў Jaktorowie на Mazowszu.
З поўначы таксама заляталі цікавыя госці. Так, 24.06 на мазурскім возеры Śniardwy былі заўважаныя аж два віды паморнікаў: сярэдні Stercorarius pomarinus i караткахвосты Stercorarius parasiticus.
Цікавыя выпадкі гнездавання
Адной з самых нечаканых навін было гнездаванне ў горадзе Wałbrzych чачотак (Carduelis flammea), якія размясцілі свае гнёзды ў калоніі драздоў-піскуноў у кляновай алеі.
Другі выпадак (пасля мінулагодняга) гнездавання кулікоў-цякуноў (Tringa glareola) адзначаны каля вадасховішча Siemianówka (22.06 тут бачылі пару з 3 птушанятамі). Ў ніжняй плыні ракі Biebrzy налічылі пад час воднай выправы па рацэ аж 26 гнёзд вялікай белай чаплі (Egretta alba) з птушанятамі. Выглядае на тое, што некалі зніклая ВБЧ каланізуе Польшчу ў даволі хуткім тэмпе. Ў Wielkopolsce адзначаны выпадак гнездавання яшчэ аднаго “каланізатара” – жоўтагаловай пліскі (Motacilla citreola).
Варта адзначыць і рэгістрацыі зялёных пячуравак (Phylloscopus trochiloides), якія былі зробленыя ў асноўным у рэзерваце Woronicza ў Puszczy Knyszyńskiej і на Памор’і. Менавіта ў апошнім рэгіёне ў 1985-2004 гг. зроблена каля 40; усіх рэгістрацый віду ў Польшчы.
Літаратура:
1. 1. Sikora A., Rohde Z., Gromadzki M., Neubauer G., Chylarecki P. (red.) 2007. Atlas rozmieszczenia ptaków lęgowych Polski 1985-2004. Bogucki Wyd. Nauk., Poznań.
2. 2. Tomiałojć L., Stawarczyk T. 2003. Awifauna Polski. Rozmieszczenie, liczebność i zmiany. PTPP "proNatura". Wrocław]
Паводле www.birdwatching.pl (тэкст і здымак ружовага пелікана) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Барадатая кугакаўка (Strix nebulosa J.F. Forster, 1772) упершыню загнездавала ў Польшчы
Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы
Цікавыя рэгістрацыі птушак з Паўночнага Падлясся Польшчы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ