Неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе птушынымі пёрамі

Нашы эвалюцыйныя стрыечныя браты- неандэртальцы збіралі пер’е каб індывідуальна ўпрыгожваць сваё цела. Пра гэта сведчаць вынікі нядаўняга даследвавання, якое з’явілася ў часопісе Plos One journal.

Аўтары сцвярджаюць, што атрымалі чарговыя доказы – першыя былі знойдзены ў мінулым годзе, што Неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе пёрамі і думалі падобным чынам да нашага віду. Пры чым яны аддавалі перавагу пер’ям цёмнага колеру, якія здабывалі ад драпежных птушак і крумкачовых – такіх як крумкачы і гракі. 

 

Шматлікія першабытныя плямёны вядомыя тым, што выкарыстоўвалі птушынае пер’е як упрыгожванні, аднак аўтары пішуць, што яны не лічаць гэта вынікам пераймання прадстаўнікамі нашага віду ад неандэртальцаў. Бо, вельмі магчыма, што падобным чынам упрыгожвалі сябе яшчэ агульныя продкі неандэртальцаў і чалавека разумнага.

Клайв Фінлэйсан (Clive Finlayson) і Кімбэрлі Браўн (Kimberly Brown) з Музею Гіблартару разам з калегамі з Гішпаніі, Канады, Бельгіі праверылі базу дадзеных па 1699 стаянкам старажытных людзей па ўсёй Эўразіі, параўноўваючы дадзеныя па рэштках птушак і іх адсутнасці.

Даследчыкі змаглі знайсці прамую карэляцыю паміж парэшткамі крумкачовых і драпежных птушак і месцамі, якія некалі займалі людзі.

Тады былі правераны птушыныя косткі, знойдзеныя на стаянках неандэртальцаў на Гіблартары, ўключна з найбольш вядомымі пячорамі Gorham'а і Vanguard. Было вядома, што “неандэртальцы разразалі птушыныя косткі ўздоўж і рабілі на іх пазнакі. Аднак што яны рэзалі? Мы знайшлі шмат костак крыла, асабліва тых, на якіх трымаюцца доўгія махавыя першай ступені”- сказал праф. Фінлэйсан.

Атрымалася, што старажытныя людзі заставілі надрэзы на костках птушак. З-за таго, што ў саміх крылах няма вялікіх мышцаў, атрымліваецца, што надрэзы на ніх могуць сведчыць толькі пра здабыццё доўгіх махавых пёраў.

З тых костных рэштак, якія атрымалася вызначыць да віду, большасць прадстаўляюць крумкачовыя і драпежныя птушкі: крумкачы, вароны, сарокі, каўкі, арлы і грыфы, чорныя і чырвоныя каршуны, пустальгі і іншыя сокалы.

Гэтыя факты падтрымліваюць апошнія ўяўленні пра неандэртальцаў як пра від з магчымасцю сымбалічнага мыслення, таму што такія пёры без сумненняў выкарыстоўваліся імі ў якасці ўпрыгожванняў.

Неандэртальцы не толькі маглі лавіць птушак на гнёздах недалёка ад пячор у гарах, дзе яны жылі, аднак і прыцягваць іх адмыслова ці апасрэдавана на рэшткі сваёй здабычы.

 

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by  

Малюнак-рэканструкцыя www.news.discovery.com