Чаму белыя буслы больш не хочуць ляцець у Афрыку?

Супрацоўнікі ўніверсітэту East Anglia распачынаюць новы праект, каб даведацца чаму белыя буслы (Ciconia ciconia) змяняюць свае адносіны да характару міграцый. З сярэдзіны 1980-х гг усё большая колькасць буслоў заканчвае свае восеньскія міграцыі з краін Паўночнай Еўропы ў Афрыку … ў Гішпаніі і Партугаліі. Тут яны знаходзяць дастаткова ежы на звалках.

Плануецца забяспечыць 15 дарослых птушак лоджэрамі GPS, каб прасачыць за іх пералётамі на працягу году. Даследчыкі хочуць знайсці сувязь характару міграцый са зменай клімату і месцамі харчавання каб прадказаць распаўсюджанне віду ў будучыні.

Буслы будуць адлоўлены цяпер у Партугаліі, а лоджэры будуць запісваць і перадаваць дадзеныя аб іх месцазнаходжанні 5 разоў у дзень. Гэта дазволіць даследчыкам адсочваць пералёты паміж месцамі харчавання і начлегу і вызначыць іх адлегласці. Дадаткова лоджэры будуць запісваць які час буслы харчуюцца – г.зн. знаходзяццца з апушчанай галавой.

Д-р Элд’іна Франка (Dr Aldina Franco) з універсітэту Ўсходняй Англіі, якая ачольвае праект, кажа: "Буслы радыкальна змянілі свае паводзіны. Колькасць буслоў, якія зімуюць у Партугаліі павялічылася з прыкладна 1180 птушак у 1995 г. да больш 10 тысяч у 2008 і працягвае расці”.

Буслы вельмі апартуністычныя да віду ежы і яе крыніцы і паспяхова сабе даюць рады на звалках.

Таксама заўважана, што буслы пачалі гнездаваць на поўначы Партугаліі.

"Некаторыя птушкі пералятаюць на значна большыя адлегласьці, чым іншыя. Іншыя часцей выкарыстоўваюць звалкі са смеццем як крыніцу харчавання. Мы хацім паглядзець, ці ўсе яны выбяруць Партугалію як месца свайго гнездавання, ці некаторыя адляцяць гнездаваць далей на ўсход”.

Бліжэйшая будучыня можа стварыць для буслоў новы выклік. Справа ў тым, што паводле новых правілаў, старыя звалкі будуць паступова замяняцца новымі, дзе рэшткі ежы будуць накрывацца. Таму ці здолеюць яны знайсці новыя крыніцы ежы ўзімку, як у сувязі з гэтым зменіцца іх распаўсюджанне, месцы гнездавання, поспех вылету птушанят і шляхі міграцый?

Цікава дадаць, што ў 2010 годзе частка белых буслоў, якія прыляцелі ў Паўднёвую Афрыку на зімоўку, засталася там на ўвесь год.

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак Уладзіміра Янушэвіча 

 

На гэтую тэму:

Миллион долларов, чтобы показать аистов всему миру

Вугорскі бусел атрымаў гумовую дзюбу

Бусел … на балконе!

Белыя буслы ўпадабалі цэнтр Гродна

 

Comments

2 сакавіка  у Мядельскім раёне ў паветры быў адзначаны  белы бусел. Не думаю, што гэтая птушка прыляцела з Паўднёвай Афрыкі. Можа быць варыянт, які апісан ў артыкуле. Можа быць і іншы. Птушку нехта трымаў на падворку і выпусціў, калі яна здолела ляцець і стала цёпла. А Вы як думаеце?

Згодны - гэта бусел хутчэй за ўсё з Эўропы (можа і беларускай яе часткі). Тое, што ў апошнія гады першыя буслы у нас з'яўляюцца ў першых днях сакавіка - гэта ўжо нармальна.