Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гракі: перахоўваем схаванае

Пачаўся цікавы перыяд у жыцці гракоў (Corvus frugilegus). 

У апошнія дні трошкі радзей, чым раней бачу гракоў з грэцкімі арэхамі. А вось варон з арэхамі ўжо не адзначаю.

Спачатку не мог зразумець што адбываецца, але калі паназіраў за птушкамі, здаецца, магу растлумачыць.

Зразумела, што ўсё, што ўпала з арэхаў-дрэваў, даўно падабралі людзі і птушкі.

Адкуль жа гракі бяруць усё новыя і новыя арэхі?

Цікава, пры мне ніводнага арэха яны не адкрылі і не з'елі, а толькі пераносяць і хаваюць ў зямлі.

Прычым для гэтага выдатна пасуе іх доўгая (яўна даўжэйшая, чым у варон) і моцная дзюба:

https://youtu.be/6UjsJRTEZx4

Амаль упэўнены ў тым, што ўжо нейкі час менавіта гракі шукаюць, знаходзяць і перахоўваюць схаваныя раней арэхі. А даўжэйшая дзюба дазваляе не толькі паспяхова знаходзіць глыбей схаваныя арэхі, але і таксама глыбей іх хаваць!

Вось так і атрымалася "адстраніць" ( з працэсу пошуку варон.

Але чаму гракі толькі перахоўваюць арэхі і не ядуць іх, я не ведаю. Трэба і варта назіраць далей.

16 і 17.11.2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.