Я няспешна вяртаўся дахаты з ускрайку гораду і хаця ўжо павярнуў у правільным кірунку, але вырашыў усё ж прайсці з сотню метраў ўбок каб паглядзець што там за разборкі ладзяць шпакі. Іх чарада з сотняў птушак пералятала і крычала вакол невялікай колькасці аднапавярховых дамкоў, больш падобных на баракі і аточаных гародамі і пладовымі дрэвамі.
Даволі хутка аказалася, што зацікавілі птушак вішні, прычым няспелыя нават зверху дрэваў. Калі яны сядалі частка на іх, а частка - у траву пад дрэвамі, то фактычна пераставалі быць бачнымі. Але потым з густой травы выбягалі на дарогу і маладыя (у асноўным), і дарослыя шпакі, і стараліся нейкім чынам 'вызваліць' мякаць вішні- ягады ад костачкі. Трэба ўспомніць, што ягады толькі пачалі чырванець і таму справа гэта аказалася зусім нялёгкай:
Маладых шпакоў было ў дзясяткі разоў больш, чым дарослых. І хаця некаторыя з дарослых таксама бегалі ў пошуках ягад пад дрэвамі, большасць усё ж абрывала вішні і вызваляла іх ад костачкі седзячы на галінах - бо ўмелі і такім чынам практычна не мелі канкурэнцыі.
Шпачынай моладзі ж заставалася чакаць на ягады, якія падалі з дрэваў з-за няздольнасці дарослых іх там з'есці, або сачыць за дарогай і там пастарацца адабраць ягаду або яе частку ад іншых маладых шпакоў, что часам паспяхова атрымлівалася.
Часам нехта з маладых спяшаўся праглынаць ягаду цалкам, але прапіхнуць яе ў сябе не здолеў і прыходзілася 'вяртаць' яе назад і 'змагацца' з ёй звычайным чынам:
Ну а самае дзіўнае я ўбачыў незадоўга да таго, як шпакі з зямлі і дрэваў узняліся і адляцелі. Адзін з маладых пачаў выпрошваць ягаду ў дарослай птушкі і атрымаў яе!
Гродна, 25-06-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ