Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чырвонаносыя ныркі на Свіслачы

 Дакументацыйныя здымкі

Сёння быў адзін з самых маіх шчаслівых дзён пад час шматгадовых назіранняў птушак у Беларусі: атрымалася ўбачыць 2 (а можа і тры) новыя віды. Адзін з іх - новы від для мяне ўвогуле = lifer, і гэта - чырвонаносы нырок (Netta rufina).

Пару гэтых птушак: самца ў няшлюбным уборы і самку (на другім здымку бачна ружовая пляма на яе дзюбе, па якой яна адрозніваецца ад маладых птушак) мы заўважылі ў пачатку старарэчча Cвіслачы дзякуючы іх вельмі светлай афарбоўцы і цёмнаму верху галавы. Аднак птушкі амаль адразу пераляцелі, і ўпэўненасці ў іх правільным вызначэнні не было. Але нам пашчасціла - птушкі паказаліся ізноў на канале, дзе - хаця і далёка ад нас, спакойна харчаваліся па краю надводнай расліннасці і іх можна было добра разгледзець і паздымаць праз трубу.

digiscoping, 15-09-2013, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

 Jany da vas napeuna pryjduc. Hod 20 tamu ich u nas amal nie bylo - tolki redka na niekatorych miescach calkam na poudni. A sionnia - jany amal pausiul!
Ale ja da hetaha času pamiataju svaju pieršuju sustreču z hetaj "kasiaj" na sažalcy niedalioka Pardubic. Mahu sabie ujavic tvaie zachapliennie, Dzimu! Vinšuju!

 Дзякуй -сапраўды, ўражаньні ад сустрэчы былі моцныя! Ну і яшчэ ад таго, што амаль без сумненьняў ведаў, хто гэта.

Наколькі можна меркаваць па вызначальніку - гэта стэпавы від качак з Азіі, які значна пашырыў сваю прысутнасць у Эўропе. Не маю нічога супраць, каб бачыць гэтых качак у нас рэгулярна - нават і штотыдзень :)