Eurobirdwatch-2014 4 кастрычніка ў Гродна: ад малога да вялікага

Сёння традыцыйна Гродзенскім аддзяленнем ладзілася назіральная пляцоўка ў парку Жылібера. Усе жадаючыя гарадзенцы рознага ўзросту назіралі за птушкамі ў трубы і біноклі, фатаграфаваліся і атрымалі ў падарунак паштоўкі і налепкі. Нягледзячы на цёплае і сонечнае надвор'е відаў атрымалася адзначыць няшмат.  Аднак, пад час працы пляцоўкі акрамя звычайных для усіх галубоў, крыжанак ды шпакоў ў цэнтры горада пашанцавала яшчэ пабачыць крумкачоў і мігруючых гусей.

Агулам ў назіраннях прынялі ўдзел 175 чалавек:  111 дарослых і 64 дзетак. Акрамя мясцовых жыхароў горада завіталі на пляцоўку госці з Літвы і Расіі і маладыя (маладажоны). 

Вынікі сённяшніх назіранняў:

1. Голуб шызы - 85

2. Крыжанка - 28

3. Звычайны шпак - 430

4. Шэрая варона - 5

6. Крумкач - 3

7. Гусі  sp. - 92

Таццяна Смыкоўская, здымкі аўтара

Фотаздымкі

Каментары

Было вельмі прыемна паказаць нашых птушак не толькі беларусам, але таксама і сям'і з Літвы, і групе турыстак з Урала

Найбольш нечаканымі з птушак сталі 3 крумкачы, якія праляцелі з крыкамі фактычна праз цэнтр гораду.