Пайшоў я сёння праверыць зімовых птушак вышэй па плыні Нёману, перайшоў на старую частку нашай старой вуліцы Падольнай, за чыгуначным мастом праз Нёман. А там некалькі шэрых варон пад брамай аднаго з дамоў утрапёна нешта дзюбалі - што гэта, было не бачна, бо іх "ахвяра" скрывалася ў неглыбокай канаўцы.
Я вырашыў іх не палохаць і пачакаць здалёк - можа гэтае нешта пакажацца само ці вароны яго падымуць.
Так і адбылося, а здабычай варон аказалася ... міска з рэшткамі ежы! Можа сабака не даеў на іх шчасце, а можа нехта з мясцовых жыхароў варон так падкармлівае?
На відэа чутно, што адна з птушак рэзка і гучна падала сігнал небяспекі, і хутка нават самыя галоўныя вырашылі адляцець на навакольныя дрэвы і лепш перачакаць там маю да іх цікаўнасць.
Але тое, што трэба, я ўжо зняў.
На гэтую тэму:
Два цікавых назіранні за шэрымі варонамі за адзін дзень
Шэрая варона: памылка ці гульня?
Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO
Шэрая варона і "вкусняшка": фота-гісторыя
Гарадзкія вароны )
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ