Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO

шэрая варона

За мінулыя гады атрымалася назіраць за некалькімі выпадкамі незвычайных або вельмі цікавых паводзін шэрых варон у горадзе.

Вось яны:

Два цікавых назіранні за шэрымі варонамі за адзін дзень

Варона і жук

Што схавАла варона?

Незвычайнае паляваньне

Як варона не пасьнедала

Шэрая варона: памылка ці гульня?

А на прыканцы мінулага году стаў сведкам яшчэ аднаго выпадку.

Пара шэрых варон сядзела на бетонным парапеце ў самага Нёмана і адна з птушак ... выцягвала з вады з вышыні парапету абламаныя мёртвыя сцябліны трыснягу. 

ttps://youtu.be/G4Kc4lAGOVU 

Другая птушка хутчэй за ўсё не разумела мэту гэтага і яўна не ўмела гэтага рабіць, таму прыглядалася ўсяму побач.

шэрыя вароны

Потым дасведчаная варона клала саломіну трыснягу на бетон і пачынала яго "раскрываць", адламваючы кавалкі - ў пошуках лічынак насякомых, бо інакш навошта?

Гэты працэс добра бачны на відэа ніжэй:

https://youtu.be/9u5qfCFEoZ0

Пры мне птушкі нічога там не знайшлі. Але калі займаліся гэтым - значыць некалі былі і ўданыя пошукі!

шэрыя вароны

Другая варона з пары нядоўга засяроджвала ўвагу на пошуках партнёра(-кі?), але час ад часу вярталася.

Напэўна, слаба верыла ў посьпех)

шэрыя вароны

Цікава, як вароны здагадаліся пра пошук ежы ў старым трыснягу? Можа ўбачылі нейкі іншы від, які рабіў нешта падобнае побач з імі?

Але хто б гэта мог бы быць у горадзе?

Гэта пакуль пытанні без адказу...

шэрая варона

 

 

 

 

 

 

Кропка назірання