Шэрая варона: хто тут схаваўся?

Калі маеш здольнасці спрабаваць новыя метады пошуку ежы, то будзеш не толькі даядаць за людзьмі, але і знаходзіць нешта смачнае ў прыродзе. Нават калі гэта смачнае добра схавалася на зіму.

птушка

Увосень касцы пакасілі расліннасць на беразе Нёмана так, што засталіся тырчаць даволі высокія бадылі. Адзін з іх і вырвала (?) шэрая варона, паспрабавала пачаць разламваць дзюбай на агароджы набярэжнай, але там гэта не атрымалася - бадыль выпаў і прыйшлося падымаць яго і ляцець на поручні прычала.

птушка

Тут ужо знайсці ўнутры лічынку  было справай некалькіх секундаў:

https://youtu.be/MU8uVYfhx48

Як варона ведала, што там можа быць лічынка? Знайшла гэта раней сама ці падгледзела - але ў каго? У іншай вароны?  Усе гэтыя пытанні застаюцца пакуль без адказу, але што вароны - выдатныя іннаватары ў здабыванні ежы, я не сумневаюся.

птушка

 

На гэтую тэму:

Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO
Шэрая варона: - Шчасце - ой, арэх - ёсць!
Шэрая варона з грэцкім арэхам і гракі-цімураўцы
Шэрыя вароны: размачваць можна не толькі хлеб!
Шэрыя вароны: размачваем, а потым праглынаем
Шэрыя вароны: вучымся і вучым
Як шэрыя вароны здзівілі мяне - у чарговы раз
Гарадзкія вароны )
Шэрая варона і смоўжык