Шэрая варона і смоўжык

Люблю назіраць за шэрымі варонамі (Corvus (corone) cornix). Адны з самых разумных - калі не самыя разумныя - нашы птушкі часта дэманструюць цікавыя і часам нечаканыя паводзіны.

Недалёка ад дома, у якім мы жывем некалькі апошніх гадоў, цячэ Нёман і літаральна метрах у 150 ад нас знаходзіцца гарадзкі пляж. Тут і на набярэжнай ракі і адбываюцца многіе мае назіранні за варонамі, але не толькі тут, канешне. Падборка самага цікавага - пад гэтым назіраннем.

Сёння варон на пляжы было няшмат. Але часта невялікая колькасць птушак - гэта добра, бо ніхто не спрабуе адабраць знойдзеную ежу і можна глядзець на спробы з'есці нешта не зусім для варон звычайнае без перашкодаў.

Вось адна з птушак знайшла ў неглыбокай вадзе смоўжыка:

птушка

птушка

Патэнцыйны абед быў адразу пакладзены ў пясок недалёка ад месца знаходкі і моцныя ўдары дзюбы паспрабавалі праламаць ракавінку, але смоўж - нават калі ён і быў унутры - яўна "добра падрыхтаваўся": амаль шарападобная форма і невялікія памеры не давалі вароне ані прытрымаць яго лапай, ані сканцэнтарваць удары на нейкім слабым месцы малюска:

 

https://youtu.be/4-sY1dSSkeg

Яна аднесла яго ў ваду, але там атрымлівалася яшчэ менш і птушка пераляцела  са здабычай у траву, дзе я не змог дагледзець заканчэнне абеду.

птушка

Хутчэй за ўсё ў птушкі нічога не атрымалася.

 

На гэтую тэму:

Два цікавых назіранні за шэрымі варонамі за адзін дзень

Шэрая варона: памылка ці гульня?

Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO

Шэрая варона і "вкусняшка": фота-гісторыя

Як варона не пасьнедала

 

Кропка назірання

Шэрая варона і смоўжык