=Луг ля Прыпяці=

 Месца для вандроўкі было абрана пасля першага нaведвання Tураўскага балоння. Было цікава, ці ёсць нешта падобнае бліжэй да Гомеля. Узяўшы мапу, проста неяк інтуітыўна быў выбраны луг каля в. Жахавічы. 

Вёска раскінулася трошкі вышэй луга, але калі пастарацца, нават з вакон апошніх хат было магчыма убачыць тое, што бачна на фота (але канешне ашэйнікаў на птушках я заўважыў толькі праз год :-))). Сапраўды там усё побач. Пакінуць машыну атрымалася на самым лузе. Нават грыцукі, якія былі зусім побач, спалохаліся грукатання зачыненай дзьверцы машыны.

Пачалося усё з лебядзей:

Потым быў лунь:

Шаноўныя грыцукі набіралі вагу:

Заўважыўшы гусей стала зусім цікава. Асабліва, калі яны сваімі галасамі запрашалі пралятаючыя над лугам сяброў, пахарчавацца смачнай прыпяцкай ежай:

Большасць з іх канешне проста адпачывала. Здалёк, іх постаці нагадвалі мяхі з аўсом:-)))

Хацелася быць бліжэй да іх, але не ўсё так проста:

Павялічыў праз год: (кроп з верхняга здымка)

Побач трымалася астатняя публіка: грыцукі, крыўкі, батальёны, свіязі, шыраканоскі, шылахвосткі, кнігаўкі, цыранкі, чыркі, крыжанкі...

Халодная вада ўжо амаль перайшла ўзровень ватэрлініі маіх рыбацкіх броднікаў. Зграя зляцела. Рой. Так, менавіта рой гусей узляцеў перад маімі вачыма. Невервгодна...

(кроп з гэтага фотаздымка):

Трошкі з другога боку:

(кроп з верхняга фотаздымка):

Праз тыдзень я наведаўся сюды яшчэ раз. Сярод луга была пабудавана паляўнічая засідка... Птушкі былі ўжо далёка...

 Вось яшчэ некалькі кропаў. Ці адна і тая ж гэта птушка?

 

 

Каментары

Палешук, а што там акрамя літары F бачна?

Шыкоўнае месца і фотарэпартаж прыемны і дразнячы - хутка ж можна будзе пастарацца на свае вочы-фотаапараты падобную прыгажосьць убачыць-засьняць:)

 Дзякуй Павел. Спадзяванні...

Ну на конт літар: на здымку №6 бачна 2, (калі яна ўвогу там можа быць?), ці Z. А на здымку №10 напэўна будзе KF. Калі прыглядзецца, то гэта дзьве розныя птушкі. Гэта бачна па розных цёмных плямах на брухе і грудзі. На фота №6, тая ж птушка, што і на фота №14.

Каб было больш зразумела дадаў фота з лічбамі.