Дапамажы захаваць еўрапейскіх птушак – падпішы он-лайн петыцыю супраць нелегальных паляванняў на Мальце!

     Еўрапейскія птушкі, ў тым ліку і з Беларусі, штогод мігрыруюць на свае зімоўкі ў Афрыку  восенню, пралятаючы тысячы кіламетраў. Вясною яны вяртаюцца ў Еўропу, каб гнездаваць і размнажацца тут. Пад час сваіх і так дастаткова цяжкіх і небяспечных падарожжаў многія з іх апынаюцца ў дадатковай небяспецы, бо ляцяць праз Мальту, дзе іх – любыя віды! - паводле старажытнай традыцыі хочуць “проста падстрэліць” мясцовыя жыхары.

     На невялікім востраве жыве каля 12 тысяч паляўнічых! Мільёны птушак каля 170 відаў птушак рэгулярна ляцяць праз востраў і, на жаль, многія з іх застаюцца тут на заўсёды...
Не гледзячы на тое, што ў краінах Еўразвязу вясновае паляванне забароненае, а Мальта ўступіла ў ЕЗ у 2004 годзе, мясцовыя паляўнічыя стараюцца ціснуць на ўрад, каб той дазволіў забіваць птушак вясною легальна.
Дзякуючы ўмяшальніцтву Еўрапейскага суда (European Court of Justice (ECJ)), вясновае паляванне атрымалася забараніць цалкам у 2008 і 2009 гадах.
    Аднак не гледзячы на недвухсэнсоўнае папярэджанне, ўрад Мальты ўсё яшчэ хоча дазволіць “абмежаваны вясновы паляўнічы сезон” у 2010 годзе. Адначасова, улады змяншаюць сапраўдныя памеры і наступствы нелегальных паляванняў.
    BirdLife Malta і BirdLife International заклікаюць дапамагчы ім у барацьбе супраць масавых забойстваў дзікіх птушак.
Для таго, каб дадаць свой голас да ўладаў Мальты з заклікам спыніць нелегальнае паляванне і пакінуць спробы легалізаваць вясновыя адстрэлы перапёлак і туркавак, націсні гэтую спасылку або скапіруй і ўстаў яе у акно адрасу свайго браўзэра: http://www.birdlifemalta.org/petition/sign/

Потым, (гл. ілюстрацыю-прыклад) па чарзе на розных лінейках, лацінкай напішы свае імя, прозьвішча, адрас электроннай пошты, (па жаданні) тэлефон, горад, і з выпадаючага спісу выбяры сваю краіну. Цяпер засталося націснуць на кнопку ніжэй – Submit!

Дзякуем за дапамогу!
Паводле www.birdlifemalta.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Малінаўкі шчасліва даляцелі да Мальты

Аперацыя “Бяспечныя нябёсы” працягваецца на Мальце

Птушкі вяртаюцца на Мальту

 


 

Comments

Адпаведнай стратэгіі дзеяньняў няма, таму, на мой погляд, проста ЗЬБІРАЦЬ подпісы не мае сэнсу.

Дарэчы, прапаную ўсім у каментарах пад заклікам на нашым сайце паведаміць, што заклік падтрыманы. напрыклад: "я падпісаў". 

Ну хаця б для таго, каб ведаць ці варта мне траціць час на пераклад  і разьмяшчэньне такіх заклікаў. Калі мала людзей адгукаецца, можа заняцца нечым другім?:)

конечно варта! все их читают и мотают на ус, только обсуждать или комментировать новости как-то не принято. так что, харриер, так держать и флаг новостей тебе в руки!