Маладыя даследчыкі птушак Беларусі - магчымасць рэалізаваць свае планы

Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010). Мэта праграммы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі - праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы, ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.

Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях.

Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.

Праграмма працуе ўжо пяць год, і на працягу мінулых ад пачатку працы праграммы гадоў, на конкурс было даслана каля 20 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Гомельшчыны і г. Мінска. Тэматыка прапанаваных даследванняў была даволі разнастайная і датычыла фауністыкі, рыбгасаў і асобных відаў, даследвання патэнцыйных ТВП, ТАПЗ і міграцыі птушак. Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя пяць год бюджэт Праграмы склаў каля 4000 USD. За пяць год было падтрымана дзевяць заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграммы, у 2013-2014 годзе, ўпершыню ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі кольцамі, з’явілася новае ТВП і Рамсарскае угоддзе – “Палеская даліна ракі Буг”, а таксама новыя намінанты Смарагдавай сеткі.

Чакаем наступных ідэй, у рэалізацыі якіх зможам дапамагчы!

Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак - 15 мая бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на старонках www.birdwatch.by і www.ptushki.org

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +375 97253216, +375 297929924.

У мінулыя гады праграмму падтрымалі ахвяраваннямі Юрый Бакур і Дзяніс Кіцель. Шчыра дзякуем ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы!

 

Андрэй Абрамчук

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Здымак Сяргея Абрамчука зроблены Сяргеем Сідаруком