Некалі арлан-белахвост (Haliaetus albicilla) быў шырока распаўсюджаны на востраве, але знік там на пачатку мінулага стагоддзя. Перастаў жа гнездаваць у Ірландыі ён значна раней, больш 150 гадоў таму. Таму першы выпадак гнездавання віда, ды яшчэ паспяховы, між іншым віталі такія прыродаахоўныя арганізыцыі, як Northern Ireland Raptor Study Group (NIRSG) і RSPB. Аднак эфектыўнасць доўгатэрміновага праекту па рэінтрадукцыі віда ў Паўночнай Ірландыі выклікае сур’ёзныя сумненні.
Паміж 2007 і 2011 гг на востраве прадстаўнікамі Golden Eagle Trust (GET) і National Parks and Wildlife Service (NPWS) былі выпушчаныя ў прыроду ажно 100 маладых арланаў, якіх адмыслова для гэтага прывезлі з Нарвегіі. Усё гэта адбывалася ў нацыянальным парку Killarney, у мясцовасці Co Kerry.
Другі этап рэінтрадукцыі, які адбываўся ў 2020 годзе і каардынаваўся NPWS, праводзілі ўжо па ўсёй Ірландыі і пад час яго выпусцілі ў прыроду яшчэ 10 маладых птушак. Усе маладыя арланы маюць спецыяльную камбінацыю каляровых крыламетак, якая дазваляе не толькі вызначыць год выпуску птушак, але і індвідуальна апазнаць іх. Акрамя гэтага, некаторыя з арланаў атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі, якія дазваляюць адсочваць іх перамяшчэнні пастаянна і больш дакладна.
Цікава, што птушкі, якія ў гэтым сезоне загнездавалі ў Паўночнай Ірландыі, абедзьве маюць толькі па 4 гады і былі выпушчаныя ў мясцовасці Lough Derg, Co Tipperary, у 2020-м годзе. Маладая пара паспяхова выгадавала 1 птушанё, чым узрадавала і адначасова здзівіла прыродаахоўнікаў.
Dr Eimear Rooney з NIRSG сказаў: "Пацверджанне гнездавання гэтага віду ў Паўночнай Ірландыі карэктуе яго шматпакаленчую адсутнасць і сымбалізуе з’яўленне віда, які аднойчы знік тут і падкрэслівае важнасць аднаўлення водна-балотных мясцін, лясоў і падтрымання ў належным стане сельска-гаспадарчых угоддзяў, ад якіх залежыць існаванне многіх відаў драпежных птушак.
Пастаянна праглядаючы дадзеныя са спадарожнікавых перадатчыкаў гэтых птушак мы ведалі, што яны загнездавалі, аднак з настолькі маладымі арланамі нічога нельга гарантаваць. І таму мне цяжка апісаць колькі адрэналіна я атрымаў, калі убачыў на свае вочы іх птушанё, якое пазней паспяхова выляцела”.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Мільёны ад назіранняў арланаў: як птушкі прыцягваюць турыстаў і грошы на шатландзкі востраў
Вяртанне грывастага ібіса ў Еўропу праз 400 гадоў адсутнасці - контраверсійны праект працягваецца
Як запрацаваць на рэінтрадукцыі птушак – прыклад Шатландыі
Неадназначная рэінтрадукцыя зялёнакрылага ара ў Аргенціне
Арланы-белахвосты кормяць сваё птушаня, якому ўжо больш за год
Упершыню за апошнія 200 гадоў скопы загнездавалі ў Ірландыі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ