Чарговае з серыі рэгулярных даследаванняў, якія распачаліся яшчэ ў 2005 годзе, паказала маштаб турызму і даходаў ад яго жыхарам вострава Isle of Mull (Шатландыя) дзякуючы цікавасці людзей да назіранняў за мясцовымі арланамі-белахвостамі (Haliaetus albicilla).
Аказалася, што турысты, якія прыязжаюць на востраў таксама і з-за магчымасці ўбачыць гэтых вялікіх драпежных птушак, трацяць тут штогод паміж £4.9 і £8 мільёнамі, прычым гэта дае працу для прыкладна 160 чалавек і прыносіць даход як мінімум £2.1 мільёна лакальнай эканоміцы.
Даследаванне праводзіла паводле замовы RSPB Scotland каманда сацыёлагаў і эканамістаў і для гэтага яны летам 2019 году правялі твар-у-твар 398 апытанняў метадам інтэрв’ю ў пяці месцах на востраве Mull пад час наведвання групаў, у якіх агулам налічылі 1248 чалавек.
Інфармацыю збіралі як ад тых, хто прыплыў на востраў на адзін дзень, так і ад тых, хто праводзіў тут канікулы ці водпуск. Людзей пыталі як доўга яны збіраюцца адпачываць на востраве, колькі грошай яны збіраюцца ці трацяць там штодня, матывацыю прыезду і якое значэнне ў гэтым адыграла магчымасць паназіраць арланаў-белахвостаў.
Гэта ўжо трэцяе аналагічнае апытанне, якое праводзяць на востраве на тэму ўздзеяння арланаў на прывабліванне на Mull турыстаў і іх грошай. Першае адбылося ў 2005, другое – у 2010 годзе.
Рэінтрадукцыя віда пачалася на востраве ў 2000-м годзе і на сённяшні дзень тут гняздуюць 22 пары арланаў-белахвостаў. У 2019-м 29% апытаных турыстаў узгадалі гэта як адзін з важных фактараў чаму яны вырашылі наведаць гэтае месца. У 2010-м годзе доля такіх людзей была 23%. Грошы, якія турысты патрацілі пад час свайго адпачынку тут, таксама павялічыліся: у 2010-м гэта была сума паміж £3 і £5 мільёнамі за год і дзякуючы ім работу на ўсю стаўку мелі паміж 64 і 108 працаўнікамі, а лакальны даход ад гэтага быў £1.4-2.4 мільёны штогод.
Anne McCall, дырэктар RSPB Scotland, сказала: "На востраве Mull гняздуе значная частка папуляцыі арланаў-белахвостаў, якая з’яўляецца выдатнай прыцягальнай сілай для турызму. Гэтае даследаванне ясна паказала сувязь паміж захаваннем прыроды і павелічэннем магчымасцяў для даходаў мясцовай супольнасці, якое з гэтага вынікае”.
"Тым не менш, у некаторых выпадках птушкі могуць прыводзіць да выклікаў і вельмі важна, што пазітыўны менеджмент захоўвае і птушак, і людзей і іх інтарэсы.
Існуе і тое, што даследаванне не магло дакладна памераць – тыя карысці для людзей, якія важныя не менш за эканоміку. Гэта захаванне фізічнага і ментальнага здароўя, адукацыя і культурны рэзананс. Акрамя гэтага, шатландзкая папуляцыя гэтага віду можа лічыцца добрым індыкатарам нашага навакольнага асяроддзя і зменаў клімату”.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак - Vladimir Pakalevich
На гэтую тэму:
Рэінтрaдyкаваныя птушкі прыносяць мільёны фунтаў прыбылі
Мільёны фунтаў за паказ арланаў
Пенсільванія: сотні тысяч даляраў каб паглядзець рэдкую птушку
Як птушка з Амерыкі “падымае” эканоміку Эстоніі
Назіранні за птушкамі неабходныя для нашага душэўнага здароўя
Бёрдуотчары штогод трацяць у польскай частцы Белавежскай пушчы мільёны даляраў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ