
Cамая маленькая сава у Еўропе, вераб’іны сычык (Glaucidium passerinum), у апошнія дзесяцігоддзі пашырыў свой арэал і колькасць на нашым кантыненце і падобна на тое, што пачаў каланізаваць тэрыторыю Гішпаніі, дзе нядаўна ўпершыню быў адзначаны ў Каталоніі.
Арэал віда займае адпаведныя для гнездавання ўчасткі лясоў ад Францыі да Паўночна-Усходняга Кітая. У Францыі ж сычык у асноўным сустракаецца ў гарах: Альпах, Jura, Vosgesх, і лакальна ў Massif central і Пірэнеях. Больш за дзесяцігоддзе таму французская папуляцыя ацэньвалася ў 600-1000 пар (2012 г.), і, здаецца, што яна павялічваецца, нават калі гэта часткова з'яўляецца вынікам павелічэння колькасці назіральнікаў. Яго прысутнасць была выяўлена ў Rhône і Haute-Marne ў 2017, Meurthe-et-Moselle у 2018 г.. Безумоўна, сычык таксама прысутнічае ў дэпартаменце Ардэны, улічваючы, што ён гняздуе ў іх бельгійскай частцы на працягу некалькіх апошніх гадоў.
У французскай частцы Пірэнеяў сычык упершыню адзначаны ў мае 2015 у дэпартаменце Aude, потым наступных птушак знайшлі далей на паўднёвы захад ў дэпартаменце Ariège, які мяжуе з Андоррай і Гішпаніяй.
У мае 2021 году Daniel López Velasco адзначыў аднаго самца, які вакалізаваў, у правінцыі Huesca ў Гішпаніі. Гэта стварыла надзею на ўзнікненне гішпанскай папуляцыі віда. Прыкладна праз год, у мае 2022-га, ад 3 да 4 самцоў былі знойдзены з тэрытарыяльнымі паводзінамі ў той самай мясцовасці, чым было пацверджана знаходжанне віду ў краіне. І вось сёлета ў студзені голас вераб’інага сычыка быў упершыню запісаны ў Каталоніі ў рэгіёне Val d'Aran.
Val d'Aran знаходзіцца ў Пірэнеях на самым паўночным захадзе Каталоніі і від ніколі раней не адзначаўся так далёка на захадзе Еўропы. Назіранні ў бліжэйшыя гады пакажуць, наколькі ўстойлівай з’яўляецца тэндэнцыя пашырэння арэалу вераб'інага сычыка далей на паўднёвы захад.
Паводле www.ornithomedia.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Андрэя Несцерава
На гэтую тэму:
Павелічэнне колькасці і пашырэння вераб’інага сычыка ў Польскім Памор’і
Самцы вераб’іных сычыкаў робяць меншыя запасы ежы на зіму, чым самкі і маладыя птушкі
Сталі вядомыя месцы зімоўкі і трасы міграцыі совак-сплюшак з Гішпаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ