Як адчуваюць сябе вялікія кулёны ў Польшчы?

У Беларусі вялікі кулён (Numenius arquata) абраны Птушкай 2011 году. Нашы польскія калегі з Mazowiecko-Świętokrzyskiego Towarzystwa Ornitologicznego (M-ŚTO) на працягу некалькіх апошніх год вядуць маніторынг гняздуючай папуляцыі гэтага віду.


Як мінімум да 2002 году сітуацыя вялікага кулёна і многіх іншых водна-балотных відаў птушак на тэрыторыі дзейнасці таварыства была задавальняючай. Такая выснова напрошваецца пры аналізе дадзеных з пробных плошчаў з месцаў, аднесеных да Natura 2000. Першыя непакоячыя звесткі паступілі з асабліва ахоўваемай тэрыторыі Dolina Liwca ў 2006 годзе, дзе колькасць гняздуючых кнігавак (Vanellus vanellus), вялікіх грыцукоў (Limosa limosa) і вялікіх кулёнаў выразна зменшылася ў параўнанані з дадзенымі, атрыманымі за папярэднія 20 год. Пасля невясёлых дадзеных з некаторых іншых мясцовасцяў, было вырашана зрабіць маніторынг папуляцыі вялікага кулёна на ўсіх вядомых месцах гнездавання.
Да сакавіка 2009 году толькі на адной з усіх тэрыторый, на якіх праводзіўся кантроль становішча, ўдалося сцвердзіць павелічэнне колькасці гняздуючых кулёнаў – гэта было на Bagnie Pulwy ў 2008 годзе, дзе тады загнездавала 11 пар. Ва усіх іншых месцах яўна некарысныя ўмовы гнездавання для кулікоў атрымалася звязаць з паглыбленнем старых меліяратыўных каналаў і з’яўленнем новых. Узровень вады, якія значна зменшыўся, цяпер дазваляе нашмат лягчэй даследаваць гнездавыя тэрыторыі кулікоў лісам і іншым чацвераногім драпежнікам.
 

Здымак вялікіх кулёнаў Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле  www.m-sto.org  праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Мои кулёны