У восьмы раз і ўпершыню ў 12-ці гадзінным фармаце ў нашай краіне адбыліся гонкі за птушкамі (Birdrace), у якіх перемагла фінска-беларуская каманда “Lintu” (“Птушка” – фінск.). Яны змаглі з 6.00 да 18.00 адзначыць пад Мінскам 115 відаў птушак. На другім месцы таксама міжнародная каманда Dreamteam, у якой шведы і беларусы пад Гродна змаглі знайсці і вызначыць 114 відаў. На трэцім – беларуская каманда Merlin, якая стартавала ў Тураве і зарэгістравала 110 відаў. Нагадаем, што за апошнія 150 год у Беларусі адзначаны 321 від птушак.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў з выдатнымі вынікамі і прыемнымі ўражаннямі!
Агульныя вынікі:
1. Каманда "Lintu " — 115 відаў. 1 месца.
Krister Castren — капітан (Фінляндыя/Літва)
Seppo Hjerppe (Фінляндыя)
Max Vakiala (Фінляндыя)
Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь)
Месца старту — г. Мінск
2. Каманда "Dreamteam" - 114 відаў. 2 месца.
Håkan Örtman (Швецыя) — капітан
Lennart Carlsson (Швецыя)
Андрэй Храмогін (Беларусь)
Дзьмітры Вінчэўскі (Беларусь)
Месца старту — г. Гродна.
3. Каманда "Merlin "- 110 відаў. 3 месца.
Арцём Халандач — капітан
Наталія Карліонава
Таццяна Брыгінец
Зінаіда Гарошка
Месца старту — г. Тураў.
4. Каманда "Rallus 2011" — 106 видаў. 4 месца.
Сямён Левы — капітан
Дзяніс Змачынскі
Алег Кальчанка
Валер Кавалёнак
Месца старту — г. Кобрынь.
5. Каманда "Цім-Бай " — 105 відаў. 5 месца
Андрэй Абрамчук — капітан
Юрка Бакур
Аляксандр Сербун
Аляксандр Рак
Месца старту — в. Сялец, Бярозаўскі р-н
6. Каманда "Утро вечера мудренее " — 102 віды. 6 месца.
Дзяніс Кицель — капітан
Дмзьмітры Харковіч
Дзяніс Табуноў
Іван Багдановіч
Месца старту — рыбгас Сялец, Бярозаўскі р-н
7. Каманда "Илия " — 91 від. 7 месца.
Алена Мацкевіч — капітан
Марыя Падворская
Аляксандр Стральчэня
Марына Шыпко
Месца старту — в.Ілія, Вілейскі р-н, Мінская вобл.
8. Каманда "Aquila " — 87 відаў. 8 месца.
Генадзь Міндлін – капітан
Валер Дамброўскі
Віталь Яковіч
Віктар Фянчук
Месца старту — г. Мінск.
9. Каманда "Качкі " — 80 відаў. 9 месца.
Мікалай Гулінскі – капітан
Яўген Сліж
Сяргей Шыдлоўскі
Сяргей Саковіч
Месца старту — г. Гродна.
10. Каманда "LOSK " — 76 відаў. 10 месца.
Воля Лукшыц – капітан
Алена Лепо
Ірына Самусенка
Алена Кулікова
Месца старту — г. Мінск
11. Каманда "Прыпяцкі плёс" - 60 відаў. 11 месца.
Анатоль Нефідовіч — капітан
Ірына Нефідовіч
Раман Нефідовіч
Жэня Пятроўскі (менш за 18 год)
Месца старту — в. Любань, Лунінецкі р-н
12. Каманда "Ластаўкі " — 58 відаў. 12 месца.
Таццяна Смыкоўская — капітан
Таццяна Кажан
Аляксандра Чацвярык
Наталія Палякова
Месца старту — в. Бережаны, Гродзенскі р-н
13. Каманда "Бітва за Волю " — 22 віды. 13 месца.
Вадзім Пракапчук — капітан
Анатоль Хват
Галіна Хват
Алеся Пракапчук
Месца старту — г. Камянец.
Каманда “Лінту” стала чэмпіёнам адкрытых чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі ў трэці раз. У мінулым годзе яна ўсталявала абсалютны рэкорд 9-ці гадзінных спаборніцтваў, адзначыўшы 114 відаў. Цікава, што сёлета яны змаглі паправіць вынік толькі на 1 від, маючы на гэта дадаткова 3 гадзіны.
Упершыню ў гонках за птушкамі ўдзельнічалі каманды з выключна дзявочым складам і шмат студэнтаў з розных універсітэтаў Беларусі – Гродна, Мінскa, Брэстa, Гомеля – што не можа не радаваць.
Цікава, што некаторыя каманды за дзень да спаборніцтваў робяць “трэніровачныя” гонкі, пад час якіх спраўджваюць розныя месцы вакол месца старту. Як і раней, пад час спаборніцтваў такія каманды не адзначалі на наступны дзень па некалькі відаў, якіх бачылі ці чулі напярэдадні, за тое рэгістравалі новыя віды амаль у тых жа месцах.
Дзякуем Шведзкаму орніталагічнаму таварыству SOF за шматгадовую падтрымку спаборніцтваў!
Табліца з відавымі вынікамі. Поўны варыянт табліцы можна спампаваць тут
Разам для птушак і людзей!
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
здымак аўтара
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ
Дадатак | Памер |
---|---|
Species_list_2011.xls166 КБ | 166 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 05.09.2011 - 00:16
всем спасибо за участие.
всем спасибо за участие. Посидели в Минске в воскресение тоже неплохо, Только подведение итогов систематическое скучноватое, итоговую таблицу можно заполнить и без нас, мне кажется литовская форма подведения итогов более неформальная. Жалко не было членов жюри, да и они почему-то остались неизвестны. А также как-то не дали слова каждой команде или даже участнику чтобы выразить впечатление от чемпионата, рассказать что запомнилось, что произошло необычное.
Harrier - 05.09.2011 - 00:42
In reply to всем спасибо за участие. by AV
Свае ўражаньні можна
Свае ўражаньні можна прадставіць і як Нашы назіраньні - з шанцам выйграць вызначальнік:
ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ
Здымкі таксама вітаюцца!
Месца падвядзеньня вынікаў было, на жаль, далёкае ад ідэальнага. ды і часу зрабіць усё добра не хапіла. Але лепш так, чым ніяк.
Harrier - 05.09.2011 - 00:51
In reply to Свае ўражаньні можна by Harrier
Рэпартаж на БТ з удзелам
Рэпартаж на БТ з удзелам чэмпіёнаў-2011:
www.tvr.by/rus/society.asp?id=53918
Атрымалася, на мой погляд, не вельмі ўцямна - навошта і чаму людзі ўдзельнічаюць. Пра тое, хто і дзе ўдзельнічае таксама не зусім дакладна...
AV - 05.09.2011 - 00:59
да, абы что получилось, не
да, абы что получилось, не очень профессионально (ТВ новости).
Harrier - 05.09.2011 - 18:25
In reply to да, абы что получилось, не by AV
А вось пра выступленьне
А вось пра выступленьне гарадзенскіх каманд:
http://t-styl.info/by/106/society/6055/Гродзенская-каманда-заняла-другое-месца-на-чэмпіянаце-па-спартыўнай-арніталогіі.htm
Юрый Малец - 05.09.2011 - 22:20
Предлагаю проводить кроме
Предлагаю проводить кроме чемпионата «Популярные наблюдения за птицами».
Достоинства:
1. Все спокойно наблюдают, а не гоняются за планом.
2. Участвуют ВСЕ желающие, а не только «спецы».
3. Информация более достоверная, т. к. главное не к-во, а участие.
4. Информация более обширная, т. к. больше участников и территория наблюдений.
Интернет может многое, нужно только рекламировать идею, в том числе и через БТ.
Все выигрывают: у наблюдающих и отдыхающих появляется стимул, а у всех вместе взятых заполняется пробел о пернатых.
Harrier - 05.09.2011 - 22:49
In reply to Предлагаю проводить кроме by Юрый Малец
Такія назіраньні і
Такія назіраньні і праводзяцца на працягу 2-х дзён у першыя выходныя кастрычніка апошнія некалькі год. Называюцца яны па рознаму - і Сусветныя дні назіраньняў, і Пан-Эўрапейскія. Але дзякуючы ім падобную інфармацыю не атрымаеш - калі няма інтэнсіўнасьці, то няма і такой вялікай інфармацыі. А за планам пад час Бёдрэйсаў ніхто не ганяецца - бо няма плана. Наконт даставернасьці я лепш прамаўчу.
А вось наконт з'яўленьня стымула ў назіраючых і адпачываючых напішыце, калі ласка, больш падрабязна - ў чым стымул?
AV - 05.09.2011 - 22:54
Фенчук не участвовал в
Фенчук не участвовал в составе Аквила, как фамилия участника я не знаю.
Юрый Малец - 06.09.2011 - 16:38
Уже снегири
Harrier - 06.09.2011 - 16:51
In reply to Уже снегири by Юрый Малец
2Юрый Малец Гілі = снегірі і
2Юрый Малец
Гілі = снегірі і гняздуюць у нас, і прылятаюць на зімоўку. Таму можна ўбачыць ці пачуць іх круглы год.
Наконт прапанаванага стымула. Пакуль што як раз не крута і не модна. Хаця можа трошкі пазнавальна. На жаль...
Sirena - 06.09.2011 - 18:46
In reply to Фенчук не участвовал в by AV
В Аквиле в последний момент
В Аквиле в последний момент В.Фенчук был заменен на Павла Пакуля.