Birdrace-2011: “Птушка” ізноў перамагла! + табліца адзначаных відаў

У восьмы раз і ўпершыню ў 12-ці гадзінным фармаце ў нашай краіне адбыліся гонкі за птушкамі (Birdrace), у якіх перемагла фінска-беларуская каманда “Lintu” (“Птушка” – фінск.). Яны змаглі з 6.00 да 18.00 адзначыць пад Мінскам 115 відаў птушак. На другім месцы таксама міжнародная каманда Dreamteam, у якой шведы і беларусы пад Гродна змаглі знайсці і вызначыць 114 відаў. На трэцім – беларуская каманда Merlin, якая стартавала ў Тураве і зарэгістравала 110 відаў. Нагадаем, што за апошнія 150 год у Беларусі адзначаны 321 від птушак.

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў з выдатнымі вынікамі і прыемнымі ўражаннямі!

Агульныя вынікі:

1. Каманда "Lintu " — 115 відаў. 1 месца.
Krister Castren — капітан (Фінляндыя/Літва)
Seppo Hjerppe (Фінляндыя)
Max Vakiala (Фінляндыя)
Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь)
Месца старту — г. Мінск

2. Каманда "Dreamteam"  - 114 відаў. 2 месца.
Håkan Örtman (Швецыя) — капітан
Lennart Carlsson (Швецыя)
Андрэй Храмогін (Беларусь)
Дзьмітры Вінчэўскі (Беларусь)
Месца старту — г. Гродна.

3. Каманда "Merlin "- 110 відаў. 3 месца.
Арцём Халандач — капітан
Наталія Карліонава
Таццяна Брыгінец
Зінаіда Гарошка
Месца старту — г. Тураў.

4. Каманда "Rallus 2011" — 106 видаў. 4 месца.
Сямён Левы — капітан
Дзяніс Змачынскі
Алег Кальчанка
Валер Кавалёнак
Месца старту — г. Кобрынь.

5. Каманда "Цім-Бай " — 105 відаў. 5 месца
Андрэй Абрамчук — капітан
Юрка Бакур
Аляксандр Сербун
Аляксандр Рак
Месца старту — в. Сялец, Бярозаўскі р-н

6. Каманда "Утро вечера мудренее " — 102 віды. 6 месца.
Дзяніс Кицель — капітан
Дмзьмітры Харковіч
Дзяніс Табуноў
Іван Багдановіч
Месца старту — рыбгас Сялец, Бярозаўскі р-н

7. Каманда "Илия " — 91 від. 7 месца.
Алена Мацкевіч — капітан
Марыя Падворская
Аляксандр Стральчэня
Марына Шыпко
Месца старту — в.Ілія, Вілейскі р-н, Мінская вобл.

8. Каманда "Aquila " — 87 відаў. 8 месца.
Генадзь Міндлін – капітан
Валер Дамброўскі
Віталь Яковіч
Віктар Фянчук
Месца старту — г. Мінск.

9. Каманда "Качкі " — 80 відаў. 9 месца.
Мікалай Гулінскі – капітан
Яўген Сліж
Сяргей Шыдлоўскі
Сяргей Саковіч
Месца старту — г. Гродна.

10. Каманда "LOSK " — 76 відаў. 10 месца.
Воля Лукшыц – капітан
Алена Лепо
Ірына Самусенка
Алена Кулікова
Месца старту — г. Мінск

11. Каманда "Прыпяцкі плёс"  - 60 відаў. 11 месца.
Анатоль Нефідовіч — капітан
Ірына Нефідовіч
Раман Нефідовіч
Жэня Пятроўскі (менш за 18 год)
Месца старту — в. Любань, Лунінецкі р-н

12. Каманда "Ластаўкі " — 58 відаў. 12 месца.
Таццяна Смыкоўская — капітан
Таццяна Кажан
Аляксандра Чацвярык
Наталія Палякова
Месца старту — в. Бережаны, Гродзенскі р-н

13. Каманда "Бітва за Волю " — 22 віды. 13 месца.
Вадзім Пракапчук — капітан
Анатоль Хват
Галіна Хват
Алеся Пракапчук
Месца старту — г. Камянец.

Каманда “Лінту” стала чэмпіёнам адкрытых чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі ў трэці раз. У мінулым годзе яна ўсталявала абсалютны рэкорд 9-ці гадзінных спаборніцтваў, адзначыўшы 114 відаў. Цікава, што сёлета яны змаглі паправіць вынік толькі на 1 від, маючы на гэта дадаткова 3 гадзіны.
Упершыню ў гонках за птушкамі ўдзельнічалі каманды з выключна дзявочым складам і шмат студэнтаў з розных універсітэтаў Беларусі – Гродна, Мінскa, Брэстa, Гомеля – што не можа не радаваць.


Цікава, што некаторыя каманды за дзень да спаборніцтваў робяць “трэніровачныя” гонкі, пад час якіх спраўджваюць розныя месцы вакол месца старту. Як і раней, пад час спаборніцтваў такія каманды не адзначалі на наступны дзень па некалькі відаў, якіх бачылі ці чулі напярэдадні, за тое рэгістравалі новыя віды амаль у тых жа месцах.

Дзякуем Шведзкаму орніталагічнаму таварыству SOF за шматгадовую падтрымку спаборніцтваў!

Табліца з відавымі вынікамі. Поўны варыянт табліцы можна спампаваць тут

Разам для птушак і людзей!

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
здымак аўтара

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ

Восьмы чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2011). На падвядзенне вынікаў запрашаем у нядзелю ў Мінск!

8 чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі на старце

Дадатак Памер
Species_list_2011.xls166 КБ 166 КБ

Comments

всем спасибо за участие. Посидели в Минске в воскресение тоже неплохо, Только подведение итогов систематическое скучноватое, итоговую таблицу можно заполнить и без нас, мне кажется литовская форма подведения итогов более неформальная. Жалко не было членов жюри, да и они почему-то остались неизвестны. А также как-то не дали слова каждой команде или даже участнику чтобы выразить впечатление от чемпионата, рассказать что запомнилось, что произошло необычное.

Свае ўражаньні можна прадставіць і як Нашы назіраньні - з шанцам выйграць вызначальнік:

ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ

Здымкі таксама вітаюцца!

Месца падвядзеньня вынікаў было, на жаль, далёкае ад ідэальнага. ды і часу зрабіць усё добра не хапіла. Але лепш так, чым ніяк.

Рэпартаж на БТ з удзелам чэмпіёнаў-2011:

www.tvr.by/rus/society.asp?id=53918

Атрымалася, на мой погляд, не вельмі ўцямна - навошта і чаму людзі ўдзельнічаюць. Пра тое, хто і дзе ўдзельнічае таксама не зусім дакладна...

Предлагаю проводить кроме чемпионата «Популярные наблюдения за птицами».
Достоинства:
1. Все спокойно наблюдают, а не гоняются за планом.
2. Участвуют ВСЕ желающие, а не только «спецы».
3. Информация более достоверная, т. к. главное не к-во, а участие.
4. Информация более обширная, т. к. больше участников и территория наблюдений.
Интернет может многое, нужно только рекламировать идею, в том числе и через БТ.
Все выигрывают: у наблюдающих и отдыхающих появляется стимул, а у всех вместе взятых заполняется пробел о пернатых.
 

Такія назіраньні і праводзяцца на працягу 2-х дзён у першыя выходныя кастрычніка апошнія некалькі год. Называюцца яны па рознаму - і Сусветныя дні назіраньняў, і Пан-Эўрапейскія. Але дзякуючы ім падобную інфармацыю не атрымаеш - калі няма інтэнсіўнасьці, то няма і такой вялікай інфармацыі. А за планам пад час Бёдрэйсаў ніхто не ганяецца - бо няма плана. Наконт даставернасьці я лепш прамаўчу.

А вось наконт з'яўленьня стымула ў назіраючых і адпачываючых напішыце, калі ласка, больш падрабязна - ў чым стымул? 

 

Уже снегири прилетели? Получается как в анекдоте: и тут мне так стало везти. Стимул в действительно увиденной птичке и переданной информации. Ведь это круто, модно, познавательно. Ведь все так делают в этот день «на працягу 2-х дзён у першыя выходныя кастрычніка». Я об этом слышал, но память не удержала.  

2Юрый Малец

Гілі = снегірі і гняздуюць у нас, і прылятаюць на зімоўку. Таму можна ўбачыць ці пачуць іх круглы год.

Наконт прапанаванага стымула. Пакуль што як раз не крута і не модна. Хаця можа трошкі пазнавальна. На жаль...