Інвазія белых соваў у Паўночнай Амерыцы

На поўдзень ад 480 шыраты – звычайнага рубяжа месцаў зімоўкі віду, сёлета адзначана вялікая колькасць залётаў белых соваў (Nyctea scandiaca).

Пастаянна павялічваецца колькасць рэгістрацый белых соваў і цяпер яны ёсць  нават з такіх паўднёвых штатаў ЗША, як Канзас. Дзякуючы лабараторыі арніталогіі Корнэльскага ўніверсітэту (Cornell University's Laboratory of Ornithology), якая стварыла і запусціла он-лайн партал для рэгістрацый птушак пад назвай eBird, цяпер як мяняліся агульныя звесткі пра залёты соваў можна глядзець з паловы кастрычніка – калі яны пачаліся.


 

Старонка з рэгістрацыямі снежных соваў з www.ebird.org/content/ebird/images/snowyowl  

Падобныя інвазіі белых соваў вядомыя ў гады, калі папуляцыя лемінгаў – асноўных ахвяраў соваў – скарачаецца да мінімуму. Тады дарослыя птушкі разам з маладымі вымушаны шукаць ежу і залятаюць далёка на поўдзень ад звычайных месцаў зімоўкі. Аднак дзякуючы маніторынгу поспеху гнездавання драпежных птушак тундры вядома, што гэты сезон гнездавання быў надзвычай багаты у лемінгаў, што прывяло да вялікіх і паспяховых вывадкаў не толькі ў белых соваў. Гэта, ў сваю чаргу, прымусіла соваў ляцець далей на поўдзень з перапоўненых звычайных месцаў зімовак.
Большасць назіранняў белых соваў з па-за звычайных месцаў зімоўкі адносіцца да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША і Вялікіх азёр, хаця некалькі птушак былі адзначаныя і на заходнім узбярэжжы. На жаль, некаторыя з соваў былі знойдзены мёртвымі праз непрацяглы час пасля іх першых рэгістрацый, што паказвае на незвычайна цяжкую для іх зіму нават у вельмі паспяховы для размнажэння год.
Цікава, што падобная інвазія не адбываецца ў Паўночнай Еўропе, дзе можа існаваць не толькі розніца ў кліматычных умовах, але і ў шчыльнасці і даступнасці лемінгаў.
 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.paulzelizer.com 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной

Comments