Сюжэт з жыцця малага пагоніча стаў лепшым відэа 2011 году на нашым сайце

Мала хто нават з нашых найлепшых бёдуотчараў і арнітолагаў можа пахваліцца тым, што бачыў малага пагоніча (Porzana parva). А Дзьмітрыю Якубовічу, акрамя выдатных здымкаў, атрымалася зрабіць цікавы відэа-сюжэт з жыцця гэтай скрытнай птушкі ў фармаце HD!

Менавіта гэтае відэа па ацэнцы нашага Журы набрала найбольшую колькасць балаў – 82 з 90 магчымых, і стала найлепшым у гэтым годзе з размешчаных на нашым сайце аўтарамі-карыстальнікамі. Віншуем аўтара-пераможцу!
Усяго для  неабвешчанага конкурсу мы абралі 15 відэа-фільмікаў, прысвечаных птушкам і звярам. Ацэньваліся яны па трох крытэрах, за кожны з якіх можна было набраць максімум 10 балаў: цяжкадаступнасць віду для здымак + цікавасць сюжэту + унікальнасць моманту.


Падобным чынам мы назвалі і намінацыі, ў якія аб’ядналі ўсе сюжэты:

Рэдкая птушка:

Першае агульнае месца ў першае ў намінацыі

малы пагоніч – 82 балы

Аўтар – Дзьмітры Якубовіч.

    


відэа пастушка-2 – 81 бал  Аўтар – Дзьмітры Якубовіч

відэа пастушка-1 – 79 балаў  Аўтар – Дзьмітры Якубовіч

краснозобый конек-1 и 2 – па 77 балаў Аўтар – Дзьмітры Якубовіч

 

 

 Рэдкія кадры:

зімародак-гурман – 81 бал Аўтар – Дзьмітры Якубовіч

арабок – 80 балаў Аўтар – Андрэй Несцераў

 

дзяцел-меламан – 48 балаў Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Цікавы сюжет:

кот і варона – 74 балы Аўтар – Юры Емельянаў

чорная жаўна – 62 балы  Аўтар – Дзьмітры Якубовіч

0000000000000 

чорны дрозд-1 и 2 – 52 балы Аўтар – Сяргей Андрушкевіч

белагруды вожык -1 – 36 балаў Аўтар – Сяргей Андрушкевіч

 

белагруды вожык -2 – 35 балаў Аўтар – Сяргей Андрушкевіч

Птушкі і людзі:

адлоў лебедзяў-шыпуноў для кальцавання – 67 балаў Аўтар – Юры Янкевіч

 

Склад Журы:
Ігар Бышнёў (Старшыня) – рэжысёр, аператар, сцэнарыст, аўтар тэлеперадачы «Миллион вопросов о природе» на канале МТРК «МИР», абладальнік гран-пры, прызёр і дыпламант міжнародных кінафестываляў, пераможца нацыянальнага конкурса “Телевершина”, кандыдат біялагічных навук, арнітолаг, сябра АПБ з заснавання арганізацыі.
Жорж Гулеўскі – прафесійны кіна- і телевізійны аператар, які ў гэтай якасці прапрацаваў на Гарадзенскім тэлебачанні  30 год, фатограф-анімаліст, пераможца міжнародных фотаконкурсаў, ганаровы сябра АПБ.
Віталь Гуменны – аўтар і вядоўца тэлепраграмы “В объективе натуралиста” РУП РТЦ «Телерадиокомпания «Гродно», сябра Цэнтральнага Совета АПБ, герпетолаг.

Дзякуем усім аўтарам і запрашаем да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе аматарскага відэа “Магія дзікай прыроды”, які будзе адбывацца з дапамогай нашага сайту ў 2012 годзе!

Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На здымку Дзьмітрыя Якубовіча – малады малы пагоніч

На гэтую тэму:

Лепшыя відэасюжэты з нашага сайту пакажа тэлепраграма “У аб’ектыве натураліста”