Ці ёсць ў Беларусі грамадзянская супольнасць? Як дзейнічаюць грамадскія арганізацыі і інацыятывы? Відэарэпартажы з цыклу, які атрымаў назву "Апантаныя", паказваюць, што нягледзячы на безліч праблемаў, сярод беларусаў існуюць людзі, што не складаюць рук, і рэшта павінна браць з іх прыклад.
Аўтары праекта, беларус Васіль Лепеш і полька Магда Пытлякоўская, разам дзейнічаюць у "Ініцыятыве Вольная Беларусь". "Нам пастаянна кажуць, што беларусы пасіўныя, што навокал пануе абыякавасць. Мы ведаем, што гэта няпраўда, і даказваем гэта сваімі фільмамі".
Трэцяя частка прысвечаная дзейнасці "Аховы Птушак Бацькаўшчыны". "Беражыце Беларусь - яна ў нас адна!" - кажа чалавек, што нарадзіўся на балоце і цэніць тую прыгажосць, на якую мы не заўсёды звяртаем увагу.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ