Вынікі конкурсу Мемарыяльнай праграмы падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2011 г.

Нягледзячы на тое, што Праграма толькі пачынае сваю працу, у першы год на конкурс было даслана 5 заявак ад маладых даследчыкаў з Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны. Тэматыка прапанаваных даследаванняў была даволі разнастайнай і датычыла фауністыкі асобных тэрыторый, вывучэння птушак рыбгасаў і асобных відаў.

Найбольшую колькасць балаў атрымала і перамагла заяўка Яўгена Сліжа “Ацэнка лічэбнасці на гнездаванні відаў атрада Charadriiformes, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, на поймавых лугах рэк басейна Прыпяці на тэрыторыі Беларусі”.  

Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, але і з боку “сталых” у якасці спонсараў, то акрамя праекту-пераможцы будзе падтрымана яшчэ дзве заяўкі, якія занялі ў конкурсе 2 і 3 месцы адпаведна, гэта: “Працяг маніторынгу гнездавання соў у штучных скрынях на тэрыторыі Маларыцкага раёна” (заяўнік - Аляксандр Рак) і “Поўны ўлік гнёзд белага бусла на тэрыторыі Маларыцкага раёна”(заяўнік - Юра Янкевіч).


Віншуем пераможцаў конкурса! У бліжэйшы час прадстаўнікі Сакратарыяту Праграмы скантактуюцца з Вамі.


На прыканцы лета будзе абвешчаны конкурс праектаў на 2013 палявы сезон.
Сачыце за навінамі і спрабуйце свае сілы.


Андрэй Абрамчук


На здымку – Сяргей Абрамчук (1984-2010) назірае за птушкамі на востраве Эланд (Швецыя).
 

На гэтую тэму:
Мемарыяльная праграма падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука

 

Comments