У польскім гарадку сокалы адстрашваюць гракоў

    Улады павятовага горада Jasło (Паўднёва-Усходняя Польшча, Падкарпацкае ваяводзтва) ўзялі на работу сакальніка. Праца ў яго не вельмі звычайная, але адказная – з дапамогай трох лоўчых драпежных птушак ён павінен не дапусціць заняцця гракамі сваёй гнездавой калоніі ў гарадзкім парку. Прадстаўнікі гарадзкога самакіравання маюць надзею, што такім чынам “малай крывёй” атрымаецца вырашыць нарастаючы канфлікт гараджан з гняздуючымі ў горадзе гракамі.  

Тры сокалы ўжо пачалі сваю працу на мінулым тыдні. Пры чым ўжо бачныя пазітыўныя вынікі, пра якія распавяла СМІ прэс-сакратарка Ураду гораду: "У парку чыста і чутно толькі дробных спяваючых птушак”. Штодзённыя вылеты сакалоў будуць адбывацца да 21 красавіка. Менавіта да гэтага часу ўлады гораду разлічваюць на тое, што гракі выбяруць для гнездавання іншыя месцы, менш канфліктныя для людзей. На адстрашэнне гаркоў з дапамогай іх натуральных ворагаў дала згоду Рэгіянальная дырэкцыя аховы асяроддзя ў г.Жэшаў (Regionalna Dyrekcja Ochrony Środowiska w Rzeszowie). Улады Ясла ўжо некалькі год стараюцца знайсці годнае вырашэнне праблемы гнездавання гракоў у гарадзкім парку, які пасля яго абнаўлення наведвае ўсё большая колькасць гараджан.   У 2010 г. скідвалі з дрэваў незаселеныя птушкамі гнёзды, аднак гэтая аперацыя не дала чаканых вынікаў, а з бюджэту гораду на яе патрацілі агулам 50 тыс. злотых (каля 20 тысяч даляраў). Не дала вынікаў і адстрашэнне гракоў з дапамогай адмысловых гукаў.   Паводле www.nauka.wiara.pl праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

Здымак гракоў Валерыя Юрко