Чарговы, ужо сёмы, палявы летнік-семінар “Начныя жыхары ляСОЎ” адбудзецца ў пятніцу-нядзелю 6-8 красавіка. Месцам правядзення летніка традыцыйна з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага района Брэсцкай вобласці.
Для тых, хто мае праграмму Google Eаrth Pro, каб убачыць, як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты: N52 43 52,22 E24 17 25,18). Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне АПБ.
Сёлета праграма будзе складацца з трох блокаў: тэарэтычнага, працоўнага і экскурсійна-даследчага. Першы з іх – тэарэтычны, - будзе прысвечаны тэорыі і практыцы выяўлення і аховы месцаў пражывання ахоўваемых відаў жывёл і раслін (заканадаўчая база, пошук месцаў, падрыхтоўка неабходных дакументаў, супрацоўніцтва з лясной сертыфікацыяй FSC/SGS, выкарыстанне базы дадзеных ЛВПЦ і інш). У рамках працоўнага блоку, як заўсёды, запланаваны выраб штучных гнездавых скрынь (гэтым разам пераважна для сонь) і праца па добраўпарадкаванню базы летніку. Трэці блок будзе прысвечаны ўліку соваў (у тым ліку праверцы усіх вядомых раней тэрыторый барадатай кугакаўкі).
Каб прыняць удзел ў летніку, Вам неабходна на пададзены ніжэй адрас накіраваць анкету-заяўку. Да удзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. У гэтым годзе кошт удзелу ў летніку аплочваюць самі удзельнікі. Арганізатары могуць кампенсаваць кошт паліва на праезд (ў адзін, альбо абодва бакі ў тым выпадку, калі Вы будзеце дабірацца групай ня менш чым 4 асобы (але на адлегласці ня больш за 150 км у радыюсе ад месца правядзення летніку)). Таксама Вы можаце далучыцца да арганізаванага даезду. Бус будзе адпраўляцца з Кобрына праз Брэст на Залессе раніцай 6 красавіка. Размяшчэнне ўдзельнікаў (бясплатна) плануецца ва ўтульных, цёплых, драўняных вясковых дамах. Кошт удзелу (выдаткі на харчаванне) складзе ад 25 000 да 30 000 рублёў за дзень і будзе залежаць ад колькасці удзельнікаў. З сабой абавязкова мець турыстычны дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана высокія гумовікі), а таксама асабісты посуд і прысмакі.
Анкета удзельніка летніку “Начныя жыхары ляСОЎ - 2012”
1. Прозвішча Імя Імя па бацьку
2. Узрост
3. Хатні адрас
4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і гтд.)?
7. Кірункі Вашай зацікаўленнасці (датычыцца прыроднага асяроддзя)?
8. На колькі (1-3) дзён Вы плануеце Ваш удзел у летніку? (пазначце каліласка дакладны тэрмін –(з - па))
9. Што вы чакаеце ад ўдзелу ў летніке?
10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і електронны адрас
Анкету-заяўку дасылайце калі ласка на адрас: egreta113@mail.ru
Тэлефон для даведак 7253216
Андрэй Абрамчук
Здымак Аляксандра Сербуна
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ