Сёлета ўпершыню для суседняй з намі краіны атрымалася пацвердзіць паспяховае вылупленне птушанят звычайнай гагі (Somateria molissima). У Гданьскім заліве на Балтыйскім моры самка плавае разам з тройкай сваіх птушанят, якія маюць ужо больш за 15 дзён.
Пра цікавы выпадак паведаміў Пётр Зенцік (Piotr Zięcik) з даследчай водаплаўных птушак групы KULING. Спачатку самка даглядвала за 4 малымі, але цяпер іх засталося толькі тры.
У мінулым годзе самка гагі сядзела на гняздзе таксама ў Гданьску, але пасля таго, як атрымалася зазірнуць у гняздо, аказалася, што ў ім няма яек. Статус гэтага выпадку доўга абмяркоўваўся. Першая ж спроба гнездавання гагі ў Польшчы адбылася яшчэ ў 1995 годзе, калі ў сярэдзіне траўня былі знойдзены пашкоджаныя драпежнікамі яйкі ў Wisły Śmiałej недалёка ад Górek Wschodnich.
Бліжэй за ўсё да Польшчы гагі гняздуюць у Германіі, Даніі (таксама на востраве Bornholm) і Швецыі. На 2004 год гняздуючая папуляцыя віду аценьвалася ў 800 тысяч – 1,2 мільёны пар. Пры чым большасць птушак адносіцца да намінатыўнага падвіду, тады як на Авечых астравах, Шэтландах і Аркадах гняздуе падвід S.m. faroensis.
Паводле www.birdwatching.pl (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ