Вынікі 6 Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі

07.09.2009 - 12:37 | Kiolk

    6 чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогі стаў ужо гісторыяй, пакінуўшы прыемныя ўражанні і цікавыя ўспаміны. Таму зараз самы час азірнуцца назад і падвесці вынікі: хто, колькі, па чым і навошта? І пачаць напэўна варта з асаблівасцяў сёлетняга чэмпіяната. Амаль упершыню чэмпіянат атрымаў сваю адмысловую эмблему (таксама эмблема была ў першага чэмпіяната). Новым стала і першая online трансляцыя чэмпіяната на нашым сайце, з дапамогай якой можна было сачыць за ўсімі падзеямі Birdrace ў рэальным часе. Таксама пашырыўся спіс намінацый, акрамя асноўнага спаборніцтва, можна паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы фотаздымак і расповяд з чэмпіяната. Новым было і неспрыяльнае надвор’е, якое закранула амаль усю тэрыторыю Беларусі.

    Сёлета ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд з 4 рэгіёнаў Беларусі. Чэмпіянат пачаўся 5.54, калі патэлефанавала каманда "Туракохартлауба" і спытала колькі часу зараз, але гэта пытанне мяне паставіла ў тупік, і я не здолеў на яго адразу адказаць. Дзесці да 7 гадзін тэлефон захоўваў маўчанне, а пасля… Паспявай толькі запісваць, за 20 відам адразу ішлі 30я, таму да 10 гадзін быў самы напружаны час. А пасля ўсё радзей і радзей прыходзілі тэлефанаванні. 14.55 – яшчэ не адна каманда не адтэлефанавалася і не падцвердзіла, што яны скончылі чэмпіянат, наступныя 5 хвілін былі звыш напружныя, калі за тэлефанаваннем ішло тэлефанаванне, праўда ўсе ўклаліся і ніхто не перабраў часу, каб здымаць віды.

    Першае месца з самага пачатку захапіла каманда “Dreamteam” (Гродна), якая не саступіла яго і да заканчэння чэмпіяната, на крок ідучы наперадзі ўсіх. Таксама, цікавы шлях быў каманды "Lintu" (Мінск, 2-е месца), якая першую палову чэмпіяната займала 4-е месца, але пасля таго, як яны завіталі на рыбгас “Волма”, даволі ўпэўнена выйшлі на другое месца, праўда ў выніковай табліцы яны толькі на 1 від апярэдзілі каманду "Тим-бай". Бронзавыя ўладальнікі "Тим-бай" (Брэст), па прычыне непаладак з сувязю ўключыліся ў барацьбу толькі з 30 віда, але амаль адразу патрапілі ў першую чацвёрку і ўпэўнена пачалі набіраць віды. На апошню гадзіну найбольшая інтрыга захоўвался між "Lintu" і "Тим-бай". "Aquila" (Мінск) – на пачатку чэмпіяната была адным з рэальных канкурэнтаў для “Dreamteam” за першую прыступку, на 9 гадзін ў іх атрымаўся рывок на 20 відаў (10 відаў за 15 хвілін!) і яны да 16 хвілін скарацілі адставанне, але неспрыяльнае надвор’е згуляла злы жарт – апусціўшы на рыбгас "Волма" праліўны дожд, у выніковай табліцы яны занялі 4-е месца. Каманда "Rallus" самая апошняя пабачыла першыя 20 відаў, таму свае ўзыходжанне на 5 месца пачала з самага ніза табліцы, абыходзячы адну каманду за другой. "Туракохартлауба" (Брэст) і "Raptors" (Брэст), якія занялі адпаведна 6-е і 7-е месцы, напачатку даволі шчыльна ішлі з лідэрамі, але ў барацьбе за медалі не прынялі ўдзел. Камнды “Трясогузка” (Гродна) і "Белые вороны" (Місціслаўль), хоць і занялі апошнія месцы з вынікамі адпаведана 56 і 48 відаў, затое, толькі яны пабачылі такія цікавыя віды птушак, як вусатая сініца (Трясогузка) і пярэстая качка (Белые вороны). ”Сябры ля багны” (Місціслаўль) па прычыне непоўнага складу каманды не здолелі прыняць удзел у чэмпіянаце.

    Некалькі лічбаў: за час чэмпіяната (9 гадзін) на тэрыторыі Беларусі было адзначана 152 віды птушак, гэта на 8 відаў болей чым у 2008 (144 віда) і на 15 меней чым 2007 (167 відаў). Найбольшую колькасці відаў пабачыла каманда “Dreamteam” – 102 віды. Відаў, якіх адзначыла толькі адна каманда было 29 (па 7 адзначылі “Dreamteam” і "Rallus"). Усе дадзеныя можна будзе паглядзець ў выніковай табліцы , якую можна спампаваць тут. 
    Віньшуем пераможцаў і усіх, хто прымаў удзел ў 6 чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі, і да сустрэчы праз год у той жа час і на тым жа месцы. 
Яўген Сліж, каардынатар online-трансляцыі.


 

Comments

Дзякуй вялізны! - ўсё вельмі аператыўна і своечасова. Так, канешне, і павінна быць :)- але дагэтуль ніколі не было... Велізарная праца па трансляцыі і стварэньню Выніковай табліцы, таум і ёсьць што паглядзець-пачытаць.

Яшчэ раз дзякуй, Яўген!

Проста калі адбывалася запаўненне, прыходзілася максімальна спрашчаць сам працэс, і як варыянт, выкрыстоўваць сартаванне па алфавіту....

Что-то  по некоторым видам не совсем состыкуется итоговый список с тем, что мы наблюдали... И как на зло Марина с Андреем опять в Поляндии :-((

Kiolk, тебя не затруднит переслать наши черновики (Тим-бай) на мой е-мейл??

 Дашлі адрас электронкі, скіну...

Проста месцамі не зусім дакладна можна разабраць што напісана, ці проста неўважлівасць маглі прывясці да памылкі....

Pandion_ (госць) - 10.09.2009 - 15:15

In reply to by Natura-list (госць)

Яны не ў Паляндыі а ў Маскаляндыі ))) калі што пішыце на мэйл. а наконт спіса у вас там нейкім чынам замест малога арляца з'явіўся вялікі . . .

Kiolk - 10.09.2009 - 15:42

In reply to by Pandion_ (госць)

ТАк... Ёсць такі момант, проста ў спісе адзначаны толькі проста арлец, а які, хто яго ведаю, таму я паставіў ім вялікага, калі гэта не так, то выбачайце...

Таксама я аднасіў ўсіх комплексных чаек да чайкі-клыгуна...

 Да, подордик был малый.... А еще, не помню уже, наблюдали мы щеголя или нет, но в анкете имелся ввиду щегол :)))

И юрок - это не европейский вьюрок!!! А в остальном вроде все в порядке ;-)