Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурс заявак на Мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).
Мэта праграммы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў.
Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.
У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі - праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы, ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.
Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях.
Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.
На працягу двух мінулых ад пачатку працы праграммы гадоў на конкурс было даслана 8 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны і Мінска. Тэматыка прапанаваных даследванняў была даволі разнастайная і датычыла фауністыкі, даследаванняў рыбгасаў і асобных відаў, патэнцыйных ТВП і міграцыі птушак. Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя два гады бюджэт Праграмы склаў больш за 1300 USD. За два гады было падтрымана пяць заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграмы, у 2013 годзе ўпершыню ў Беларусі 50 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі кольцамі, а таксама з’явілася новая ТВП – “Палеская даліна ракі Буг”.
Чакаем іншых ідэй!
У мінулыя два гады праграмму падтрымалі ахвяраваннямі Юры Бакур, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Руслан Шайкін. Шчыра дзякуем ім ад імя маладых даследчыкаў і Аргкамітэту праграмы.
Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак - 15 лютага бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на сайтах www.birdwatch.by, www.ptushki.org
Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +375 97253216, +375 297929924.
Андрэй Абрамчук,
Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ
Дадатак | Памер |
---|---|
Pravily Prahrama S.Abramchuka (1984-2010).doc116 КБ | 116 КБ |
Zajauka 2014 Prahrama S.Abramchuka (1984-2010).doc117 КБ | 117 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ