Назіраць за птушкамі ў Мінску стане лягчэй

 На афіцыйным сайце АПБ з’явіўся цікавы даведачны матэрыял, накіраваны на абмен досведам дасведчаных бёдуотчараў сталіцы Беларусі з менш дасведчанымі калегамі ці гасцямі Мінску наконт 4 самых папулярных месцаў назіранняў птушак у гэтым горадзе.

Прыводзiцца краткая інфармацыя пра месца, асаблівасці ландшафтнага і біятапічнага складу, парады як лепш дабрацца туды на грамадзкім транспарце і дзе лепш там назіраць птушак, а таксама Спіс відаў, які падзелены на наступныя катэгорыі: 

Можна назіраць на працягу ўсяго году

Сустракаюцца толькі ў цёплы перыяд году

Сустракаюцца рэгулярна толькі ў халодны перыяд году

Сустракаюцца рэдка ці вельмі рэдка

Таксама для кожнага месца прапануецца мапа з пазначанымі найбольш цікавымі месцамі назірання і магчымымі маршрутамі, якія могуць выкарыстаць зацікаўленыя назіральнікі.

Такім чынам, прапануецца інфармацыя па наступных месцах:

Заказнік “Лебяжы” і Камсамольскае вадасховішча

Лошыцкі парк і ўчастак ракі Свіслач каля яго

Чыжоўскае вадасховішча

Батанічны сад і парк Чалюскінцаў

 

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі (тэкст і фота)