International Aquatic Warbler Conservation Officer Wanted

 У 2003 годзе пад эгідай Бонскай канвенцыі было падпісана міжурадавая дамова па захаванні вяртлявай чаротаўкі. З таго часу краіны Еўропы і Афрыкі ўзялі на сябе абавязацельствы па захаванні гэтага глабальна пагражальнага віду птушак і месцаў яго гнездавання. Міжнародны супрацоўнік сумесна з ўсімі залучанымі арганізацыямі і адмыслоўцамі каардынуе і ініцыюе працу па выкананні дадзенай дамовы. 

АПБ прапануе:

Працу ў міжнародным кантэксце, якая прадстаўляе выдатныя магчымасці прафесійнага і кар'ернага росту. Гадавы кантракт з магчымасцю штогадовага падаўжэння. Аплату працы на ўзроўні 6 000 000 - 8 000 000 рублёў у залежнасці ад кваліфікацыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

Вышэйшая адукацыя (біялагічная, геаграфічная, экалагічная, эканамічная, тэхнічная, фінансавая), ініцыятыўнасць, адказнасць, арыентаванасць на вынік і гатоўнасць да частых камандзіровак. Абавязковыя добрыя камунікатыўныя навыкі і валоданне англійскай мовай на ўзроўні В2 ці вышэй. Веды і досвед працы ў прыродаахоўнай сферы будуць з'яўляцца дадатковай перавагай.

 

Асноўныя абавязкі:

Узаемадзеянне з міжнароднымі прыродаахоўнымі арганізацыямі (BirdLife International, Wetlands International) і працоўнымі групамі.

Узаемадзеянне з нацыянальнымі прыродаахоўнымі арганізацыямі і партнёрамі як у Беларусі, так і за яе межамі.

Ініцыяцыя, распрацоўка, рэалізацыя і каардынаванне нацыянальных і міжнародных прыродаахоўных праектаў.

Пошук фінансавання (fundraising).

Арганізацыя і правядзенне валанцёрскіх палявых летнікаў.

Вядзенне ГІС базы дадзеных.

Інфармацыйная праца (каардынаванне выпуску прома прадукцыі, адміністраванне ўэб-сайта).

Заяўкі (суправаджальны ліст і CV на англійскай мове) прымаюцца на адрас hrm@ptushki.org  да 14 чэрвеня 2014 г. Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв'ю, якое адбудзецца ў Мінску ў канцы чэрвеня 2014 г.

 

Паводле www.ptushki.org