Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае на сваю чарговую канферэнцыю "Птушкі штодня", якая адбудзецца ў суботу 28 лютага - нядзелю 1 сакавіка. Уваход вольны.
Праграма
канферэнцыі “Птушкі штодня”
28 лютага 2015 г., субота
Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі, прывітальныя словы.
10.10-10.40. “Ахова малога арляца ў польскай частцы Белавескай пушчы” – Адам Збырыт, Эдыта Каповіч, Габрыэля Кулакоўска, Аня Сухаволец (Польскае таварыства аховы птушак РТОР, Беласток)
10.40-11.10. “Каго ўбачылі фоталавушкі ў Белавежскай пушчы?” – к.б.н. Мікалай Чэркас (АПБ, Брэст)
11.10-11.40. Афіцыйная частка:
Вынікі дзейнасці аддзялення ў 2014 годзе. – Дырэктар аддзялення.
Справаздача Рэвізійнай камісіі за 2014 год.
План дзейнасці аддзялення на 2015 год. – Старшыня аддзялення.
11.40-12.00. Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
12.00- 12.30. Афіцыйная частка, працяг:
Выбары ў Савет і Рэвізійную камісію аддялення.
12.30-12.55. “Папярэднія вынікі ўлікаў белага бусла ў 2014 годзе: ці стала сымбаля Беларусі больш?” - к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ па біярэсурсам НАН Беларусі, Мінск).
12.55-13.20. “Florafauna.by – разам назірай” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
13.20-13.25. Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.
13.30–14.20. Перапынак на абед. Кулінарыя гімназіі (абед аплочваецца самастойна)
14.30- 14.55. Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2014 года, фотаконкурсу, іншых конкурсаў і кампаній АПБ.
15.00 – 15.15. Каманднае маляванне Птушкі 2015 году – вушатай савы.
15.15-15.45. “Сучасныя тэхналогіі для вывучэння і аховы дубальта на Палессі – папярэднія вынікі” – к.б.н. Наталья Карліонава (Беларускі цэнтр кальцавання птушак, НПЦ па біярэсурсам НАН Беларусі, Мінск).
15.45- 16.10. “Назіранні рэдкіх птушак на Гарадзеншчыне ў 2014 годзе” - Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)
16.10- 16.20. "Грамадская кампанія "Выратуем прыпяцкія дубровы": чаму і навошта" – Інэса Балоціна (“Зялёная сетка”, Тураў)
16.20-16.50. "Птушкі Шры Ланкі" - Дзяніс Кіцель (АПБ, Маларыта- Мінск)
16.50-17.00 - Закрыццё канферэнцыі.
з 19.00 - Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. Кошт удзелу – 200 000 руб.
У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by
Перад пачаткам канферэнцыі ў холе гімназіі будзе адкрыта выстава конкурсных здымкаў фатографаў з Гарадзеншчыны «Нашы птушкі-2015». Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пять найлепшых здымкаў птушак, зробленых ў 2014г. Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў атрымаюць прызы падчас канферэнцыі.
КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ:
Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by
Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, Э-пошта: smtаnyuha@ya.ru
Канферэнцыя адбудзецца ў актавай зале гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82
Праезд да прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).
Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9
Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 4, 8, 9, 12).
Ад Аўтавакзалу аўт. №1.
З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 7000 руб.).
1 сакавіка, нядзеля
9.30-15.00 Экскурсія на птушак у пойму ракі Свіслач (Бераставіцкі і Гродзенскі р-ны).
Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8.
13.30 – 14.30 Абед у аграсядзібе ў в. Ярмолічы.
14.30 – Вяртанне ў Гродна.
Экскурсія і абед бясплатныя. На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму сакавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак.
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага - ўдзельнікі мінулагодняй канферэнцыі.
Дадатак | Памер |
---|---|
Prahrama kanferencyi Hrodna_APB 28.02.2015 final.doc662 КБ | 662 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 20.02.2015 - 23:43
Шаноўныя сябры! У праграме
Шаноўныя сябры! У праграме замест фільму цяпер запланаваная прэзентацыя Дзяніса Кіцеля пра Птушак Шры Ланкі.