Назва прадстаўніка паўночнаамерыканскай арнітафауны: Belted Kingfisher (Ceryle alcyon) на беларускай мове гучыць як перапаясаны зімародак. Менавіта гэтая птушка была адзначаная і сфатаграфаваная 16.11.2009 на ўзбярэжжы Мар-Менор (Mar Menor) на поўдзень ад горада Лос-Алькасарэс, што ў Гішпаніі.
У Еўропе за апошнія сто год дадзены від адзначаўся не болей за 10 разоў. Першая рэгістрацыя віду ў Еўропе датуецца 1899 годам (Азорскія астравы), праўда, тады птушка была завезена на астравы на параходзе. Для Гішпаніі гэта першая рэгістрацыя перапаясанага зімародка. Яго з’яўленне на гішпанскім узбярэжжы звязваюць з моцнымі атлантычнымі вятрамі. Перапаясаны зімародак гняздуе ў Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Каліфорніі. Займае падобныя біятопы, што і звычайны зімародак.
Фота A.J.Hernández (аўтара знаходкі) паводле WestPalBirds@yahoogroups.com
Яўген Сліж, спецыяльна для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 18.11.2009 - 10:52
Калі вятры такія моцныя, як
Калі вятры такія моцныя, як сьпяваў на сэмінары Перэгрынус:), маем шанец што і да нас хто-небудзь заляціць...
Peregrinus - 19.11.2009 - 21:22
In reply to Калі вятры такія моцныя, як by Harrier
Галоўнае каб нікому нічога
Галоўнае каб нікому нічога не раструшчыла!!!!! :-)
Kiolk - 06.12.2009 - 19:09
In reply to Галоўнае каб нікому нічога by Peregrinus
Дзьве птушкі сёння зноў былі
Дзьве птушкі сёння зноў былі адзначаны ў тых мясцінах...
AV - 06.12.2009 - 23:36
можа вецер, а можа і з
можа вецер, а можа і з прыватнай калекцыі...
Kiolk - 06.01.2010 - 10:49
In reply to можа вецер, а можа і з by AV
Зноўку адзначаны каля Mar
Зноўку адзначаны каля Mar Menor, Murcia, Spain. Калі так пойдзе, ён можа стаць гняздуючым відам для Гішпаніі.)))