Атлас гняздуючых птушак Еўропы: запрашаем на навучанне ў полі

12.02.2016 - 11:57 | AV

 

15-17 красавіка 2016 года АПБ разам з Еўрапейскай радай па падліках птушак (EBCC) арганізуе ў Беларусі трэнінг па правядзенню ўлікаў для Атласа гняздуючых птушак Еўропы. 

Месца правядзення яшчэ не вызначана. Трэнінг прысвячаецца метадам збору і інтэрпрэтацыі дадзеных для Атласу. Удзельнікі павінны мець добры вопыт назіранняў за птушкамі. Праезд, харчаванне і пражыванне будуць аплочаны арганізатарамі.

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў гэтым трэнінгу, дашліце заяўку ў адвольным выглядзе на электронную пошту kuzmenkova.anastasia@gmail.com

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

На гэтую тэму:

АТЛАС ГНЯЗДУЮЧЫХ ПТУШАК БЕЛАРУСІ: КОЛЬКІ ІНФАРМАЦЫІ САБРАНА І АДКУЛЬ ЯЕ ЯШЧЭ НЯМА

 

Comments