Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на нашу чарговую штогадовую канферэнцыю "Птушкі штодня", якая адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 9-10 красавіка.
Сёлета яна адбудзецца ў новым месцы - калі ласка, глядзіце падрабязную праграму і мапу-схему ніжэй:
Праграма
канферэнцыі “Птушкі штодня”
9 красавіка 2016 г., субота
Дзіцячая экастудыя ЦЭР
г. Гродна, вул.Ціміразева, 37, пам.105 (першы паверх)
9.30-10.00 |
Рэгістрацыя ўдзельнікаў. |
10.00-10.10 |
Адкрыццё канферэнцыі, прывітальныя словы. |
10.10-10.25 |
“Дзіцячая экастудыя Цэнтра экалагічных рашэняў у Гродна: запрашаем аднадумцаў” – Рыма Ушкевіч (ЦЭР, Гродна) |
10.25-10.50 |
“Ельня: самае вялікае верхавое балота Беларусі і яго жыхары” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск) |
10.50-11.15 |
“Вынікі шматгадовага маніторынгу і кальцавання белага бусла ў Беларусі” – к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, Мінск) |
11.15-11.45 |
Афіцыйная частка: Вынікі дзейнасці аддзялення ў 2015 годзе. Справаздача Рэвізійнай камісіі за 2015 год. План дзейнасці аддзялення на 2016 год. |
11.45-12.05 |
Перапынак на каву і гарбату. |
12.05- 12.20 |
Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2015 года. |
12.20-12.40 |
Каманднае маляванне Птушкі 2016 году – гогаля. |
12.40-13. 05 |
“Назіранні рэдкіх птушак на Гарадзеншчыне ў 2015 годзе” - Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна) |
13.05-13.30 |
“Бераставіччына: ад Хадкевічаў да нашых дзён” – Яўген Волкаў (“Музэй вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”, В.Бераставіца) |
13.30-13.35 |
Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі. |
13.35–14.20 |
Перапынак на абед, бясплатна прадстаўляецца АПБ |
14.20- 15.00 |
“Альманы – наша прыродная спадчына” – навукова-папулярны фільм, прадстаўляе рэж. Віталь Гуменны (АПБ, Гродна) |
15.00 – 15.25 |
“Поплаўныя луні з Заходняй і Ўсходняй Беларусі: параўнанне шляхоў міграцыі і месцаў зімоўкі ў Афрыцы па выніках спадарожнікавага сачэння” – Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна) |
15.30 |
Закрыццё канферэнцыі. |
У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by
КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ:
Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by
Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, Э-пошта: smtаnyuha@ya.ru
Канферэнцыя адбудзецца ў Экастудыі ЦЭР – адрас: вул.Ціміразева, 37, пам.105:
10 красавіка, нядзеля
9.30-15.00 Экскурсія на птушак поймы ракі Свіслач (Бераставіцкі і Гродзенскі р-ны) у заказнік “Гродзенская Свіслач”
Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8. Калі ласка, паведаміце арганізатараў пра свой удзел у экскурсіі загадзя – да пачатку канферэнцыі ў суботу. Выкарыстанне ўласнага аўтартранспарта вітаецца. Паведмце пра гэта і вольныя месцы ў Вашым аўто арганізатараў.
14.30 – 15.00 Абед у кавярні ў в.Свіслач – з ранку суботы нам трэба ведаць колькасць абедаў, каб замовіць іх.
Пасля 15.00 – Вяртанне ў Гродна.
Экскурсія і выкарыстанне оптыкі пад час яе – бясплатныя, кошт комплекснага абеду ў кавярні – пр. 30 тысяч.
На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму красавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ