Уздоўж берагоў Нёмана ўтварылася пакуль яшчэ нешырокая стужка льда, дробныя крыжкі вада ўносіла з рознай хуткасцю ў берагоў і бліжэй да цэнтру ракі з сабой. І раптам нешта цёмнае з'явілася з карю ледзяной стужкі і пачало рухацца супраць плыні!
Па форме і памерах галавы я адразу здагадаўся, што гэта андатра (Ondatra zibethica) - від інтрадуцэнт з Паўночнай Амерыкі, які некалі спецыяльна выпускалі ў тым ліку і ў нашы вадаёмы і вадатокі для 'паляпшэння прыроды'.
Звярок спраўна вылез на лёд і адразу схапіў зялёную тоўстую сцябліну, каб пад'есці. Я ўжо спадзяваўся на працяглую фота- ды відэасесію, бо быў недалёка ды і святло дазваляла, але нешта пайшло не так і андатра не дагрызла ўжо пачатае, хутка нырнула назад у раку і паплыла разам з плынню усё далей і далей ад мяне. Што яе так напалохала я так і не зразумеў, бо мяне яна яўна не бачыла, а нічога небяспечнага для яе не ўбачыў я.
Андатру на Нёмане я не бачыў ужо гадоў 5 як мінімум. Думаў што зніклі ўжо, але гэтая сустрэча сведчыць, што на жаль, яшчэ жывуць.
Нёман у Гродна, 07-01-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.01.2022 - 10:41
Я таксама ўжо шмат гадоў не…
Я таксама ўжо шмат гадоў не бачыў андатраў на сажалках, рацэ. Сумна без гэтых інтрадуцэнтаў. Раней сядзіш ціха на беразе і гадзінамі назіраеш за бурным жыццём сімпатычных звяркоў, фатаграфуеш іх. Вось вам удалося ўбачыць і паказаць нам. Цікава, і норак таксама даўно не відаць...