Дакументацыйныя здымкі і відэа
Штогод у старых дрэвах за нашымі вокнамі гняздуюць звычайныя рудахвосткі (Ph. phoenicurus). Часам яны сядаюць так, што іх можна здымаць праз адно ці другое вакно з гэтага боку кватэры. Таму, калі я пачуў характэрны і настойлівы свіст рудахвосткі зусім побач, я ведаў, што адбываецца нешта, што самец успрымае як пагрозу птушанятам.
Я схапіў фотакамеру і стаў выглядваць самца, які пералятаў і непакоіўся cярод галінак грэцкага арэха. Здаецца, нікога за вакном няма: ні коціка, ні чалавека. Але свіст працягваўся і трошкі лявей і вышэй за грэцкі арэх я ўбачыў яго прычыну:
Самка сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus) дэталёва і дакладна правярала ізалятары і іншае `электраабсталяванне` на слупе ў пошуку здабычы. А калі нарэшце схапіла і з'ела павука, стала зразумела - каго яна так настойліва шукала).
Самец жа рудахвосткі непакоіўся 'за кампанію', бо вядома, што дзятлы могуць дастаць і з'есці птушанят вераб'іных птушак, часам нават разбіваюць для гэтага ляток дупла.
Гродна, 03-06-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 01.07.2022 - 08:49
У вашай мясцовасці жывуць і…
У вашай мясцовасці жывуць і сірыйскія дзятлы. Багатая арнітафаўна гродзеншчыны.