Сёлета я зрабіў для сябе батанічнае адкрыццё, і ўсё дзякуючы птушкам) Шмат разоў я праходзіў з сярэдзіны чэрвеня надалёка ад вялікага куста, які быў ‘усыпаны’ гронкамі ягад, якія паступова чырванелі. Аднак вызначыць яго відавую прыналежнасць я I не браўся, бо здавалася, што бачыў нешта падобнае ўпершыню. І толькі калі з другой дэкады чэрвеня заўважыў як на куст за ягадамі пачалі пастаянна прылятаць птушкі, я падыйшоў бліжэй, прыгледзеўся і здагадаўся што гэта чырвоная бузіна (Sambucus racemоsa). Бо ўсё, акрамя колеру ягад, было вельмі падобна да чорнай бузіны.
Птушкі розных відаў прыляталі на куст вельмі часта пэўна з-за таго, што ніякай канкурэнцыі іншых ягад нідзе ні паблізу, ні на большай адлегласці не было – ягады чорнай бузіны былі яшчэ толькі зялёнымі і да ‘адкрыцця іх сезону’ трэба было чакаць яшчэ два месяцы, а гэты, ‘чырвоны’ куст, быў адзіны.
Найбольш часта чырвоную бузіну елі рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros), прычым і дарослыя, і птушаняты з першых вывадкаў:
Гродна, 29.06 – 01.07.2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ