Дакументацыйныя здымкі
Амаль два тыдні таму я назіраў, як невялікая групка, з 4-5 шэрых варон (Corvus (corone) cornix) гуляла з ягадамі рабіны. І вось атрымалася убачыць на тым жа высокім дрэве рабіны новыя паводзіны, магчыма што і тых самых птушак. Вароны ізноў прыляцелі туды невялікай групай і замест таго, каб як і раней толькі адрываць і кідаць ягады на зямлю, цяпер адрывалі і стараліся перш, чым праглынуць, разарваць і пакаштаваць (або пасмакаваць?) іх. І негледзячы на масіўную дзюбу, гэта ў іх выдатна атрымлівалася. Аднак працягвалася нядоўга - не даўжэй за 5 хвілін. Усё ж гэта яўна была для птушак не 'галоўная страва', а толькі дэсерт)
Гродна, 23-10-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ