Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясковыя ластаўкі: Неабходна канкурэнцыя?

вясковая ластаўка

Працяг. Пачатак ТУТ і ТУТ

Здаецца, любое навучанне новаму адбываецца хутчэй і больш эфектыўна, калі сярод птушанят ёсць канкурэнцыя. А пасля вылету з гнязда ў вясковых ластавак (Hirundo rustica) неабходнасць гэтага толькі павялічваецца. Бо трэба хутка вучыцца лятаць (першы час на невялікія адлегласці), знаходзіць бяспечнае месца для адпачынку  і чакання бацькоў з ежай, вырашаць як там сядзець (асобна ці побач з сіблінгамі, а можа і з малымі з іншых вывадкаў?) і, нарэшце, як рэагаваць на крыкі дарослых ластавак пра нейкую небяспеку побач.

Калі паблізу ёсць іншыя маладыя ластаўкі, можна назіраць за іх паводзінамі і спрабаваць скапіраваць хаця б некаторыя з іх (што, канешне, зусім не гарантуе іх поспех). Але пасля рознай працягласці этапу, калі птушаняты адчуваюць сябе больш бяспечна, калі сіблінгі сядзець побач, наступае іншы - калі здаецца, што абавязкова атрымаеш ежу ад бацькоў толькі тады, калі сядзіш асобна. А магчымасці для гэтага ёсць, бо ўжо ўмееш лятаць. 

Тым не менш, раней ці пазней наступае чарговы этап, калі толькі сядзець і чакаць дарослых са здабычай ўжо далёка не самы эфектыўны варынят. Але пра яго будзе далей.

Гродна, 06-07-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі