Пасля працяглага перапынку я зноў сустрэў маладых вялікіх савукоў () на Нёмане перад востравам. Хаця яны памерамі ўжо не адрозніваюцца ад дарослых самак, іх маладосць выдае светлая палоска пад вокам (якая знікае ў самак) і значна меншая карычнева-рыжая грыва.
Спачатку дзве птушкі чысціліся і спалі на вялікім валуне, але праз хвілін 5 пасля пачатку маіх назіранняў за імі, да іх спрабавалі далучыцца - залезьці на валун - яшчэ 2 ці 3 маладых савука. Аднак гэта ў іх не атрымалася і адна з гэтых птушак знайшла недалёка іншны валун, які зусім не выступаў над вадой і вылезла на яго. І тут пачалося нечаканае - малады савук прыпадняў пёры ў аснаванні хваста і апчаў рассмароўвываць вадкасць з хвастцовай залозы па пярэдняй частцы цела, а пазней пачаў проста чысціцца (гл. здымкі ніжэй).
Яшчэ адзін з савукоў, які апошнім прыплыў пад востраў з-пад таго берагу, пачаў тут рыбачыць. Перад всотравам ёсць шмат мялізнаў і многія з іх хаваюцца пад вадой. Іх птушка даследавала без нырання - апрускала пад воду галаву і нейкі час плыла так, выглядаючы здабычу. Аднак у больш глыбокіх месцах прыходзілася і ныраць, або ўпірацца ў падводную расліннасць каб выгнаць з яе рыбу:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ