Тры дні ў Ліпічанскай пушчы

У першай палове ліпеня нам пашчасьціла апынуцца на беразе хуткай і прыгожай ракі Шчары на ўскрайку Ліпічанскай пушчы. Ліпень - як яму і паложана - быў сьпякотны, таму ўдзень асабліва не хацелася нават шпацыраваць далёка ад нашага намётавага летніка. Аднак старыя - хаця і нізенькія, але за тое раскідзістыя дубы - выклткалі прыгожыя дзіцячыя ўспаміны з берагоў Котры, а шматлікія кветкі, на якіх гудзелі не менш шматлікія іх апыляльнікі не давалі адпачнуць вачам нават паблізу ад намётаў.

Тым больш што раз пасьля прыёму ежы мы пілі духмяны і своеасаблівы напой - гарбату з мятай і чабрацом-тымьянам.

Акрамя байдаркі, на якой дзяжурныя плавалі ў маляўнічую суседнюю вёску Воля Крупіцы за вадой з калодзежа, ў нас з сабой была доўгая і высокая сетка для адлову птушак. На нач яе ставілі ўздоўж нашага берагу, і, як гэта не дзіўна, на прызывы віртуальных кулічкоў за дзьве начы адгукнуліся аж 4 перавозчыкі, якія і былі памераныя і акальцаваныя. Акрамя іх, у сетку зранку трапілі 2 чорныя дразды. Але пасьля агульнага агляду, яны былі адпушчаныя - калец на іх не было.

Аднак сістэма падвяла нас - удзень сетку пастаівлі на ўдодаў, якіяі ўпупалі сярод дубоў. Аднак даволі хутка акумулятары селі, а замест чубатых пёстрых птушак нам трапілася нявызначаная да віду пячураўка.

Месца аказалася багатым не толькі на птушак, але і на іншых жывых істотаў - жывародзячых яшчарак і кротападобных мядзьведак, якіх нашы малодшыя і больш шустрыя калегі без асаблівага труда навыкапалі аж некалькі штук са стромага берагу.

У самым пачатку летніку над намі са зьмямёй у дзюбе праляцеў арол-вужаед. Нехта спытаз мяне - а гэта хто? Я, ўбачыўшы доўгую дзюбу неяк  збоку без сумневу сказаў - бусел... Але нешта ўнутры не пагадзілася з гэтым і ўжо праз секунду я радасна крычаў: дык гэта ж вужаед! Пакуль трасучыяся рукі змаглі знайсьці птушуку ў аб'ектыве камеры, яна была параўнальна далёка і добрага здымку не атрымалася. Але пачатак леніку быў дзякуючы ёй выдатны.

Той самы (?) вужаед парляцеў над намі яшчэ адзін раз і ў наступны дзень, але быў заўважаны таксама позна для добрага здымку.

З іншых цікавостак былі гогалі, самка вялікага савука (ці маладая птушка?), потым на ўскрайку лесу чорны бусел, а ў самім лесе мне атрымалася засьняць на відэа новы від - чубатую сініцу:

http://www.youtube.com/watch?v=kXMbHjlEdZA

Цікава, што прыгожыя кавалкі лесу непрыемна перасякаліся шырокімі і чорнымі каналамі - відаць у савецкія часы закапалі тут нямала грошай...

Прыгожыя старыцы і падмытыя хуткай плыньню берагі нагадвалі пра тое, што Шчара тут параўнальна хутка зьмяняе сваё русла - не на карысьць старых дубоў.

Аднак з ракой, ці хутчэй з нашай байдаркай, быў зьвязаны і самы сьмешны выпадак. Калі мы ўжо спакоўвалі намёты і разьбіралі байдарку, міма нас - па плыні - праплывалі 2 ці 3 байдаркі. Іх насельнікі, ўбачыўшы нос нашага судна спыталі - адкуль вы? - маючы на ўвазе аждкуль мы прыплылі, бо яны ж нас раней не бачылі, а самі нейкі час ужо сплаляліся ўніз на Шчары.  Сяргей Ш. з гонарам сказаў - з Гродна. Тады байдарачнікі напэўна ўявілі як мы граблі некалькі сутак супраць плыні па Нёману і Шчары каб апынуцца тут, і ціха, прысаромленыя, сплылі.. 

 

Летнік адбыўся дзякуючы падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF і Шведзкая дзяржаўнай агенцыі развіцця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA. Шчыра ім дзякуем!

Каментары

приятно вспомнить, спасибо за напоминание и фотки. Пеночка трещотная, много желтого включая и бровь. Змееяд вышел нормально и Хорошо получилась муха в сетях:)