Увечары, наклеіўшы на машыну новую налепку з лога нашага сайту, разам з Kiolk`am рушылі на Беражаны.
Некалькі вялікіх белых і шэрых чапляў сядзелі на дамбах паміж сажалкамі, на першай сажалцы з вадой, якая ладна пакрылася надводнымі часткамі водаростаў, капашыліся кулічкі. Як аказалася – цякуны.
Пасьля гэтай сажалкі мы раздзяліліся – Kiolk пайшоў на самую кулічыную, а я з Аленай і сабачкам Браўнам (які ўсё не мог выбраць з кім яму бегчы, але, нарэшце, выбраў нас), рушылі да самай вялікай.
Праз хвіліну затэлефанаваў Kiolk і папрасіў падыйсьці як мага хутчэй да яго – на касе сядзеў незвычайна афарбаваны кулік. Я далучыўся да яго і мы сталі разам разглядаць вялікую кулічыную групу праз трубы. Атрымалася ўбачыць каля 30 цякуноў, 10 перавозчыкаў, 1 малога кіркуна ці белахвостага пясочніка і даўганогага куліка не зусім звычайна афарбаванага ў рудыя колеры. Галава, шыя, пачатак грудзі і бакі (час ад часу ён уздымаў белыя зьнізу крылы) былі ярка-рудыя з чырвоным адценьнем.
Вызначальніка з сабой не было, таму прыйшлося здымаць яго кожныя 10 м. Аднак адлегласьць і бакавое контравае сбвятло не дазволілі зрабіць гэта якасна. Ўжо ў хаце, пры праглядзе фільмікаў версія пра ісландзкага пясочніка адразу адпала. Засталіся самка баталёна і самка малога грыцука. Ўсё ж дзюба аказалася закароткаю для апошняга віду. Таму засталася ярка афарбаваная самка баталёна. На жаль…
Акрамя гэтых кулічкоў, атрымалася адзначыць каля 5 кулікоў-селянцоў і некалькі качак-крыжанак, лысак, палюючага ў невялікіх калужынах белага бусла і шуляка-карагольчыка, пасьля з’яўленьня якога .з крыкамі ўзьляцелі кулічкі.
На здымках:
вялікая белая чапля
Вялікая белыя і шэрая чапля
Загадкавы кулік у акружэньні цякуноў і перавозчыкаў і сам
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 07.08.2009 - 00:53
почему самка? по размерам
почему самка? по размерам скорее на самца похож. а окраса- вполне характерная для молодых турухтанов- много рыжего, тёмные ноги. в моём рассказе про обухово посмотрите, там специально для сравнения ставил рядом.
wader (госць) - 11.08.2009 - 19:42
In reply to почему самка? по размерам by Oh-Voegel
Это самка. На первом снимке