Па слядах Эрінацеуса

 Сёння, 4 красавіка, як звычайна, пайшоў гуляць з сабакам каля канала Бона. 

На гадзінніку - 7 раніцы, учора увечары і ноччу ішоў моцны снег, таму зямля пакрыта белай коўдрай. Коўдра ненадзейная, адчуваецца плюс і снег павінен хутка знікнуць. Але пакуль ён ёсць і на ім добра бачныя сляды тых, для каго ноч – пара бадзёрасці. 

За зіму бачыў сляды зайцоў нават амаль пад вокнамі нашых хат. Адразу заўважыў нейкія сляды, якіх ніколі не бачыў. Здагадаўся, хто гаспадар, з першых сякундаў. Не магу паверыць вачам – вожык! 

 

На снягу добра бачна, як ён ішоў. Бяжыць, а дакладней, ідзе, то прама, нікуды не зварачваючы, то нешта вынюхвае, прыпыняецца.  У адным месцы парыўся, зрабіў пятлю, пайшоў далей. Шлях яго ляжыць паралельна каналу, ідзе амаль прама. Куды? Іду, вельмі цікава, куды прыйдзе небарака. Прайшоў каля 500 метраў, звярнуў да гатэлю, увесь гэты час нешта шукае, вельмі хоча знайсці што-небудзь, што не дасць памерці з голаду. Пералез праз бятонны парапет, прайшоў дзесятак метраў, зноў пералез і накіраваўся да зараснікаў бадзякоў. Тут сляды абарваліся.

Бачу і пачынаю разглядаць маленькую адтулінку, засоўваю палец і адчуваю пальцам тое, што адрознівае вожыка ад іншых нашых звяроў. Што рабіць? Заставіць? А калі мароз, што тады? Вясна пачалася і зусім хутка будзе цяпло, а пакуль няхай пажыве у нас. Дастаў вожыка са схованкі і прынес дахаты. Ён, як гэта бывае, паляжаў, адагрэўся… і пачаў хадзіць. Цяпер ён жыве на балконе, ужо піў малако, а на нач яму паклалі лапы і галаву бройлера. 

Што здарылася, чаму вожык прачнуўся, калі яшчэ ляжыць снег? Гэтага мы ужо не даведаемся. Можа хто патурбаваў, можа нару заліла вада, а можа проста прыйшоў час выйсці і сустрэць вясну. Вось толькі вясна ніяк не прыходзіць, хаця яе ўжо чакаюць даўно. І людзі, і птушкі, і…. вожыкі.

Для даведкі. У нас на поўдні распаўсюджанs  белагруды вожык (Erinaceus concolor ). Вожык звычайны (Erinaceus europaeus ) па апошніх дадзеных, від рэдкі і распаўсюджаны пераважна на поўначы краіны.

 

Алег Кальчанка, г. Кобрын

Каментары

 Цікавая гісторыя і добра напісана.

А адкуль  дадзеныя пра зв. вожыка на поўначы? Наколькі я ведаю. гэта толькі меркаваньні без доказаў (канкрэтных знаходак) на аснове распаўсюду віду ў межаў Беларусі ў Латвіі.

Будзе цікава даведаццца ці гэта ўжо даказаны факт.

Да, это моя ошибка, прошу прощения. Конечно же, ПРЕДПОЛОЖИТЕЛЬНО, пока конкретных данных, наверное, еще нет. Или есть, что скажут спецы?  ОК