Дата назірання
Месца Назірання
г. Мінск, Цэнтральны батанічны сад
Адзін самец белакрылага крыжадзюба назіраўся пад час кармлення высока ў кроне лістоўніцы. З ім каріміліся, як мінімум, 2 крыжадзюба-яловіка: самец і самка.
Да гэтага белакрылых крыжадзюбаў назіралі з сярэдзіны кастрычніка 2013 г. па сярэдзіну студзеня 2014 г. неаднаразова у тым жа месцы, але апошні месяц рэгістрацый не было.
Папярэднія назіранні з восені 2013 г. па сярэдзіну студзеня 2014 г.:
http://birdwatch.by/node/6729
http://birdwatch.by/node/6964
http://birdwatch.by/node/6997
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.02.2014 - 23:06
Дзякуй за чарговыя звесткі
Дзякуй за чарговыя звесткі пра белакрылых гасцей з Сібіры. Ў нас вакол Гродна нешта іх (ужо? яшчэ?) няма. Можа як будуць вяртацца з Польшчы, прыпыняцца на нашых лістоўніцах?
Sirena - 15.02.2014 - 01:52
In reply to Дзякуй за чарговыя звесткі by Harrier
Можа і так))) І на
Можа і так))) І на лістоўніцах вельмі зручна крыжадзюбаў назіраць. І фатаграфаваць. Нават калі яны на значнай - больш за 10 м, - вышыні ад зямлі. Сёння пару разоў перад гэтым чула крыжадзюбаў, што пераляталі, але не магла дакладна сказаць, ці белакрылыя, ці яловікі, былі сумневы. Першы раз пабачыла белакрылага на вершаліне хваёвага дрэва (па-мойму псеўдатсугі), вызначыла птушку па голасе. Потым птушка адляцела, разам з ёй з дрэва сарвалася другая. Я падумала, што гэта можа быць пара і па голасе вылічала месца іх харчавання. Птушкі доўга на адным месцы не трымаліся, пастаянна пераляталі з дрэва на дрэва, прыйшлося крыху пабегаць.