Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)

Аўтары Назірання

Дз.Вінчэўскі, Т.Смыкоўская і Ю.Лукашэнка

Дата назірання
Месца Назірання

Пойма р.Свіслач, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

 Сёння змаглі налічыць адчасова 51 птушку. Але дзейнічалі яны больш зладжана (ці так нам падалося) - або сядзелі ўсе разам на правадах (гл. здымкі ТУТ)

і на дарозе пад правадамі, або неяк амаль адначасова пераляталі на сухія дрэвы бліжэй да ракі.

Усю гэтую прыгажосць у дадатак атрымался паказаць у трубу старшыні мясцовага сельсавету.

Па словах М.І.Гулінскага, мін 15 шчурак сядзелі на правадах яшчэ 21.08.

 

Каментары

 Думаю, што мясцовыя. Трымаюцца тэрыторыі прыкладна ў 1 кв км. Да таго ж муж мясцовай настаўніцы, якой паказалі шчурак, сказаў, што бачыў іх тут і раней гэтым летам.

Заходнія калегі сказалі, што від цяпер на пад'ёме і сустракаецца шмат дзе ў Заходняй Еўропе і Польшчы. У адной толькі Германіі каля 1000 пар! З чым гэта звязана - сказаць цяжка, бо наўрацці толькі з пацяпленнем клімату ў сярэднім на 1 градус. Аднак від надзвычай прыгожы - няхай хоць у яго будзе лепш, чым раней.