Сокал-Пустальга LIVE-2024: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2024: Brest, Belarus 15-ы сезон :: 15th season

1-я гнездавая ніша :: Nest I

5 6
30-03-2024 01-04-2024 03-04-2024 05-04-2024 07-04-2024 09-04-2024
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
04-05-2024 05-05-2024 05-05-2024 05-05-2024 06-05-2024 08-05-2024

 

2-я гнездавая ніша :: Nest II

10-04-2024 12-17-04-2024 14-18-04-2024 23-04-2024

 

Comments

Да, дзіўная сытуацыя! Такая вялікая розніца ва ўзросце  - а можа яшчэ і 4-ы вылупіцца? - значна аблягчае рэдукцыю вывадка калі ежы не будзе хапаць на ўсіх. А ці яе будзе хапаць, залежыць ад самца, бо толькі ён забяспечвае ўсю сям'ю (птушанят, самку і сябе) ежай. Паглядзім як будзе. Ніколі раней такога 'разрыву' паміж вылупленнем птушанят не было. 

Першы вылупіўся 15.05, другі 16.05, а трэці 20.05:

птушка

 

Так і ёсць! І яшчэ на тое, што не будзе холадна і не будзе 'зацяжных' дадждоў. Бо тады і ежу патрабуецца больш толькі на падтрыманне тэмператур цела, і лавіць грызуноў і іншую здабычу значна цяжэй. 

Бліжэйшыя 9-10 дзён будуць вырашальнымі, бо менавіта тады ў 3га малога ўсталюецца ўласная тэрмарэгуляцыя і выжыць будзе значна лягчэй. 

У 12:20 самка з першай нішы аддала палёўку спачатку аднаму, потым другому малому са старэйшых, але ў выніку і так прыйшлося яе дзяліць самой паміж усімі птушанятамі.

Самка ўжо не сядзіць у 1-й нішы з птушанятамі - або сядзіць на даху над імі, або палюе недзе побач з гняздом і такім чынам дапамагае самцу забяспечыць ежай сям'ю, якая патрабуе яе ўсё больш з-за росту і развіцця 6 птушанят. 

птушка

Ну і добра бачна розніца ў памерах паміж птушанятамі 'першай' і 'другой хвалі.'

птушка

Добрый день, возможно подскажете, была на выходных у мамы в Бресте и в многоэтажном доме напротив пара пустельги вот в таких же условиях) но нюанс, что дом сейчас весь реставрируют, не помешают ли люльки рабочих и вообще что в такой ситуации лучше делать?..