Viasna-2024 2024

  • 01.04.2021 - 01:31 | Harrier

    На аснове адрозненняў у генатыпах, вакалізацыі і знешняй афарбоўцы два невядомых раней для навукі віды соваў апісала міжнародная каманда навукоўцаў у Бразіліі. Адзін з іх сустракаецца ў Амазоніі, другі – у атлантычных лясах краіны, але абодва знаходзяцца пад крытычнай пагрозай знікнення.

  • 30.03.2021 - 15:14 | Feather
    Индейское племя юрок (yurok) создаст питомник по разведению калифорнийских кондоров в национальном парке Редвуд для того, чтобы вернуть этот вид в природу Северной Калифорнии. Прошел почти век со времени исчезновения тут этих птиц.
  • 25.03.2021 - 15:46 | Harrier
    Кожны сезон назіранняў за жыццём сокалаў он-лайн – унікальны. Бо акрамя тых самых гнездавых ніш на шматпавярховіку, усе іншыя абставіны могуць мяняцца: сокалы ў парах могуць змяніць партнёра, або самец выбраць не адну самку, а самка – не аднаго самца; надвор’е і даступнасць здабычы, ад якіх залежыць фізіялагічны стан самак і колькасць сфармаваных для адкладкі яек і тэрміны іх адкладкі розняцца ў розныя гады і шмат чаго іншага бывае інакш. Таму наступныя тры месяцы сумна не будзе – запрашаем глядзець разам з намі!
  • 18.03.2021 - 15:25 | Harrier
    Шматгадовая барацьба за здаровы сэнс і ахову птушак нарэшце дала плён: 17 сакавіка Еўрапейскі суд (European Court of Justice) канчаткова і для ўсёй краіны забараніў выкарыстоўвываць дубчыкі з клеем як метад палявання на дзікіх птушак у Францыі.
  • 17.03.2021 - 17:23 | Harrier
    Прыкладанне пад назвай BirdNET: Bird sound identification, якое распрацавалі разам супрацоўнікі тэхналагічнага ўніверсітэту ў Chemnitz (Германія) і Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) для вызначэння галасоў птушак, выкарыстоўвае алгарытм штучнага інтэлекту. На пачатак сакавіка прыкладанне спампавалі з Google Play Store больш мільёна разоў! На яго напісалі больш 5200 аглядаў і водгукаў і сярэдняя ацэнка карысальнікаў складае 4.5 з 5 максімальна магчымых.
  • 14.03.2021 - 01:56 | Harrier

    У снежных зуйкоў (Charadrius nivosus) самкі часта ламаюць нашы стэрэатыпы пра ролі розных палоў. Яны часта кідаюць сваё патомства на самца і пачынаюць новую кладку з іншым партнёрам, тады як самцы гадуюць птушанят да дасягнення імі незалежнасці.

  • 12.03.2021 - 18:40 | Harrier

    Першы месяц зімы аказаўся надзвычай разнастайным: год пачаўся цёплым і бясснежным, што дазволіла застацца на зімоўцы многім вельмі рэдкім ў нас увогуле і асабліва ўзімку качкам. Але пазней пачалася сапраўдная, снежная і марозная зіма. Вельмі магчыма, што менавіта гэта дазволіла даляцець да нас горным пліскам і аляпцы, якіх даўно не назіралі.

  • 08.03.2021 - 23:05 | Harrier
    Пазначаная пластыкавымі каляровымі кольцамі белашчокая казарка з аселай нідэрландзкай папуляцыі была ідэнтыфікаваная дзякуючы добрым здымкам мясцовага бёрдуотчара ў правінцыі Henan, что на ўсходзе Кітая. У Кітае белашчокія казаркі адзначаюцца не штогод і гэтая птушка - першая, паходжанне якой стала вядома дзякуючы кальцаванню.
  • 06.03.2021 - 23:29 | Harrier
    Хаця дакладны ўзрост гэтай самкі лайсанскага альбатроса невядомы, ёй не менш 70 гадоў і чарговы год запар яна прылятае размнажацца на амерыканскі атол Мідуэй. Амаль штогод адсюль распаўсюджваюцца радасныя навіны пра тое, што ў яе паспяхова вылупілася чарговае птушаня. Не выключэнне і гэты, бо малы альбатрос з’явіўся на свет 1 лютага.
  • 01.03.2021 - 20:14 | Harrier
    Команда испанских исследователей установила на примере самцов обыкновенной пустельги существование возможной взаимосвязи между выраженностью тёмного рисунка на оперении и разным успехом размножения в течение жизни птиц. С возрастом самцы становились светлее, а в неблагоприятные сезоны размер кладок у их партнёрок были большими, чем у других.
  • 26.02.2021 - 17:55 | Harrier
    Дзякуючы шчасліваму выпадку, на востраве Барнеа (Інданезія) атрымалася знайсці, і фактычна пераадкрыць наноў, чорнабровую цімелію (Malacocincla perspicillata). Ніводзін з азіяцкіх відаў птушак яшчэ не быў пераадкрыты праз так доўгі час.
  • 25.02.2021 - 01:02 | Harrier
    Хатнія коцікі, якіх рэгулярна выпускаюць “пагуляць” іх уладальнікі, з’яўляюцца адной з найбольшых пагроз для дзікіх птушак і звяроў невялікіх і сярэдніх памераў амаль па ўсяму Свету. Асноўная прычына вялікай шкоды ад іх – надзвычай высокая шчыльнасць у параўнанні з дзікімі драпежнікамі падобнага памеру, таму, зразумела, што іх паляўнічыя паводзіны няправільна называць натуральным адборам нават там у Еўропе, дзе коцікі займаюць нішу дзікіх лясных катоў падобных памераў.
  • 23.02.2021 - 21:54 | Harrier
    Адзін з трох самцоў звычайнай зязюлі, пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі супрацоўнікамі Брытанскага траста для арніталогіі (BTO), актыўна ляціць з месцаў зімоўкі ў паўднёвай частцы Афрыкі на поўнач, у Еўропу. Тэмп і траса сёлетняй міграцыі прыкладна супадаюць з мінулагоднімі.
  • 21.02.2021 - 22:08 | Harrier

    Негледзячы на марозную і снежную сёлетнюю зіму, у суботу і нядзелю 20 і 21 лютага на поўдні і захадзе краіны заўважаныя першыя мігранты. У параўнанні з надзвычай цёплай і амаль бясснежнай мінулай зімой, птушкі пачалі вяртацца да нас прыкладна на тры тыдні пазней.

  • 17.02.2021 - 23:44 | Harrier

    Даследаванне, праведзенае ў аўстралійскім штаце Вікторыя, паказала, што чацьвёра з пяці паляўнічых не могуць вызначыць птушак і адрозніць віды, на якіх пакуль што яшчэ можна паляваць, і на якіх паляванне забаронена.