Ёдкаўскі востраў на Вадохрышча.

19 студзеня 2013, Менск, Зялёны Луг, Цнянскае вадасховішча.

Зімовая ціша Ёдкаўскай алеі.

Вадохрышча славіцца маразамі.

Пакуль я пазнаваў зьнешні сьвет праз вакно ўласнай кватэры - ні прыкметаў сьвята, ні марозаў на вуліцы не адчувалася. Сабраў фотарыштунак, падабраў абутак, каб таптаць сьнег па калена, і выправіўся на Едкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча. 

Мяне штурхала наперад прага новай сустрэчы з гілямі, спадзяваньне зрабіць здымак гіля з аткрытымі вачамі і высьвятліць, ці прылятае дзяцел на хвоі-стагодкі - ацалелыя рэшткі прысады былой сядзібы Ёдкаў, уладальнікаў Цны.

Доўгая чарга за сьвятою вадою ля царквы нагадала пра вялікае сьвята - пра Вадохрышча. З-пад ахоўных акуляраў сасьлізнула сьляза - сьведка мароза.

Гілі чамусьці забыліся пра ласунак на ясенях. Колькі не прыглядаўся да дрэў на беразе вадасховішча і ля сядзібаў новых заможных людзей - аніякіх прыкметаў.

Якія ж птушкі засталіся на пабярэжжы і на самім востраве?

Лічаныя. Падняліся два-тры дразды-пяюны пры двух падыходах да прыдарожнай яблыні, усеянай жоўтымі марожанымі яблыкамі. Адзін дрозд схаваўся ў адзічалым кусьце глогу. І адна сарока чамусьці бяз прыкметаў палахлівасьці надаўга завісла на вяршыні маладой асіны.

Колькі не таптаў я сьнег на востраве, дзятла не адшукаў. Тым не меньш, шышак тут дасткова - і ён пра гэта ведае.

Значна больш птушак трымалася прысады дзіцячага садзіка побач з нашым домам - каўкі, некалькі гракоў, галубы. Куды падзеліся сініцы, вераб'і? - Марозы на Вадохрышча - зусім не жартачкі для птушак.

Зімні пейзаж з птушкаю.

Сарока - уладар неба.

Астатнія здымкі прысьвечаны купаньню на Вадохрышча. Цікава было падзяліць настрой людзей, якія разам з блізкімі і дзецьмі прыйшлі на востраў, каб акунуца з галавою ў знак Крышчэньня Гасподняга. Заўважу - аніводнага чалавека на падпітку я не сустрэў.

Дзясяткі з два аматараў закалкі па чарзе спускаліся ў палонку і акуналіся. Пад'язжалі новыя людзі. За паўсотню чалавек запар бавілі час на вадалазнай станцыі Ёдкаўскага вострава. Сярод іх я не адчуваў сябе адзінока і нават стаў удзельнікам сьвяточнай тусоўкі.

- Арлан белахвост і мышка! - прывабна ўсьміхаўся малады чалавек паказваючы здымак сябрам бадзёрай кампаніі, што частавалася ці то кавай, ці то гарбатай з бліскучага тэрмаса.

- Вы здымаеце птушак? - наіўна пацікавіўся я.

- Паглядзіце, якія прыгожыя, - сьмяялася кампанія.

- Яны выдатныя - і Арлан Белохвост, і Мышка, - я быў рады падзяліць настрой маладых людзей, пабачыўшы відарыс здымка маладой парачкі зь іх кампаніі...

- Мая адвечная песьня - птахі - жыве ў нейкім сэнсе і ў іх вуснах, - падумаў я, пакідаючы моладзь разам з Арланам Белахвостам і Мышкай. - Прыемна мець стасункі з натуральна шчасьлівымі людзьмі, зь людзеьмі  шчырых памкненьняў... 

 

 

 

 

      

Фотаздымкі

Каментары

Думаю, што каб было зразумела што за "арлан з мышкай", аптымальна было б заставіць адну з  пяці. Калі не цяжка, выбярыце самастойна якая лепшая.

Дзякуй, Harrier, за тлумачэньня на конт файла, бо я зьнямог. У дадатак к тэксту патлумачу, што людзі ў палонцы ня маюць аніякіх адносінаў да дыялога. Гаворка ідзе пра грамаду гледачоў і цікаўных. Сярод іх - зусім маладая парачка зь мянушкамі Арлан Белахвост і Мышка.