Зніклыя брытанскія птушыныя дыялекты аднойдзены … ў Новай Зеландыі

звычайная стрынатка

Запісы спеваў звычайных стрынатак (Emberiza citrinella) з Новай Зеландыі даюць магчымасць арнітолагам пачуць, як іх брытанскія суродзічы маглі спяваць 150 гадоў таму. Даследаванне паказала, што як мінімум некалькі дыялектаў, з якімі спяваюць стрынаткі ў Новай Зеландыі – куды яны былі завезеныя яшчэ ў ХІХ ст, страчаны ў сучасных птушак Вялікабрытаніі.

Навукоўцыпараўноўвалі дыялекты спеваў звычайных стрынатак у Вялікабрытаніі і былой калоніі Брытанскай імперыі – Новай Зеландыі, дзе больш за 600 звычайных стрынатак было выпушчана ў 1860-70 гг і пазней яны сталі праблемай. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе  Ecography.

Даследаванне правяла каманда з Чэхіі, якая прасіла валанцёраў з розных краін, дзе жывуць звычайныя стрынаткі, запісваць і загружаць іх песні з дапамогай смартфонаў на спецыяльны сайт. Выкарыстоўваючы гэтую “народную навуку”, яны і параўналі дыялекты птушак. Аказалася, што новазеландзкія стрынаткі выкарыстоўваюць амаль у два разы больш дыялектаў, чым сучасныя брытанскія. Гэта абвергла першапачатковыя чаканні арнітолагаў, якія спадзяваліся што на радзіме птушак дыялекты будуць больш разнастайныя.

Галоўны аўтар публікацыі, Павел Піпэк (Pavel Pipek) з універсітэту Карла ў Празе (Чэхія), сказаў: “Гэта неверагодна, што мы змаглі параўнаць дыялекты стрынатак з “бацькоўскай” і інтрадукаванай папуляцый і даведацца як яны змяніліся за апошнія 150 год. Фенамен страчаных птушыных дыялектаў у многім падобны да таго, што адбываецца з мовамі ў людзей. Напрыклад, некаторыя старыя англійскія словы- якія больш не выкарыстозўваюць у Брытаніі, шырока выкарыстоўваюць у былых калоніях.”

Эксперты сцвярджаюць, што найбольш імавернае тлумачэнне знойдзеных адрозненняў у тым, што многія дыялекты зніклі разам з рэгіянальнымі папуляцыямі ў Вялікабрытаніі, але засталіся прадстаўленымі ў Новай Зеландыі. У апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца значнае скарачэнне колькасці раней шырокараспаўсюджаных і звычайных відаў птушак агра-ландшафтаў фактычна па ўсёй Брытаніі.  Сярод іх – і звычайная стрынатка.

Такім чынам, былыя інтрадуцэнты захавалі свае дыялекты і могуць цяпер выступаць у якасці жывых сведкаў таго, што некалі было на іх сапраўднай радзіме.  

Паводле www.theguardian.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак самца звычайнай стрынаткі Андрэя Прыгуна

 

 

На гэтую тэму:

Як прагнасць і глупства людзей зрабілі птушак падвойнымі шкоднікамі

АЎСТРАЛІЙЦЫ НАРЭШЦЕ АЧЫСЦЯЦЬ КРАІНУ АД ІНТРАДУКАВАНЫХ ЗВЯРОЎ?

ЕЎРАЗВЯЗ РАСПАЧНЕ БАРАЦЬБУ З ІНВАЗІЙНЫМІ ІНТРАДУЦЭНТАМІ

Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты

ВЫНІШЧЫЦЬ АДНЫХ ПАПУГАЯЎ КАБ ЗАХАВАЦЬ ІНШЫХ

ПАПУГАІ-ІНТРАДУЦЭНТЫ ДАКАЗАНА ШКОДЗЯЦЬ МЯСЦОВЫМ ВІДАМ ПТУШАК

“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай